Вы тут

Прэзідэнт падпісаў Закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі»


Дакумент накіраваны на абарону жывёл ад жорсткага абыходжання, а таксама на забеспячэнне правоў і законных інтарэсаў фізічных і юрыдычных асоб пры абыходжанні з жывёламі.


Фота БелТА

У прыватнасці, законам прадугледжваецца ўстанаўленне агульных правілаў абыходжання з жывёламі (жывёламі-кампаньёнамі, лабараторнымі, службовымі жывёламі і жывёламі, якія выкарыстоўваюцца ў культурнай дзейнасці і спорце); надзяленне ўрада паўнамоцтвамі па вызначэнні пераліку жывёл-кампаньёнаў, якія падлягаюць рэгістрацыі, і парадку іх утрымання ў хатніх умовах; замацаванне павышаных патрабаванняў да ўтрымання небяспечных сабак (уладальнікі такіх сабак будуць абавязаны прайсці спецыяльныя курсы і атрымаць пасведчанне); забарона на наведванне з жывёламі-кампаньёнамі (акрамя сабак-павадыроў) харчовых магазінаў, арганізацый аховы здароўя і адукацыі, аб'ектаў культурнай інфраструктуры, фізкультурна-спартыўных збудаванняў; абмежаванне продажу жывёл непаўналетнім асобам; абавязак гадавальнікаў чыпіраваць прыплод, які прадаецца (сабак, катоў). Пры гэтым для ўладальнікаў жывёл-кампаньёнаў устанаўліваецца права чыпіравання гадаванцаў.

Устанаўліваецца таксама механізм часовага абмежавання права ўласнасці на жывёлу і яе канфіскацыі за парушэнне ўладальнікам умоў абыходжання з жывёлай, што прывяло да прычынення шкоды здароўю грамадзян, жывёл або маёмасці.

У законе вызначаны патрабаванні па стварэнні і дзейнасці пунктаў часовага ўтрымання, прытулкаў і гасцініц для жывёл. У прыватнасці, забаронена размяшчэнне такіх аб'ектаў у жылых дамах, устаноўлены ўмовы ўтрымання жывёл і іх перадачы новым уладальнікам. Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2025 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.