Вы тут

Урад прыняў пастанову аб новай сістэме рэгулявання цэн. Што гэта значыць для вытворцаў, імпарцёраў і гандлю


Урад прыняў пастанову аб новай сістэме рэгулявання цэн, паведаміла прэс-служба ўрада.


«У адпаведнасці з новай сістэмай уводзіцца рэгуляванне цэн на тавары ўсяго спажывецкага кошыка — як айчынныя, так і імпартныя», — удакладнілі ў прэс-службе.

Для вытворцаў прадугледжваецца ўвядзенне ўзгаднення павышэння адпускных цэн з дзяржорганамі, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. Для імпарцёраў і гандлю — устанаўленне гранічных максімальных надбавак па-за залежнасці ад колькасці пасярэднікаў, якія ўдзельнічаюць. Пры гэтым цэны на рэшткі спажывецкіх тавараў павінны быць прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі пастановы на працягу 5 рабочых дзён.

Таксама ўведзена абмежаванне бартэрных здзелак. Цяпер такія аперацыі таксама падлягаюць узгадненню з дзяржаўнымі органамі.

Акрамя таго, забароненая выплата бонусаў і іншых узнагарод па прасоўванні тавараў у гандлі пры пастаўцы вытворцамі айчыннай прадукцыі.

Для забеспячэння выканання патрабаванняў пастановы адпаведныя дзяржаўныя органы надзелены дадатковымі паўнамоцтвамі па кантролі за выкананнем заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні.

Нагадаем, што Прэзідэнт Беларусі падпісаў дырэктыву № 10 «Аб недапушчальнасці росту цэн».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.