Вы тут

Нарада па пытанні стабілізацыі цэнавай сітуацыі і стрымліванні тэмпаў інфляцыі ў краіне


Для выпрацоўкі мер па рэгуляванні цэн па даручэнні кіраўніка дзяржавы створана рабочая група на чале з Наталляй Качанавай. Ужо сфарміраваны яе склад. У рабочую групу ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і іншыя эксперты.


Фота: БелТА

«Многія з вас былі ўдзельнікамі ўчарашняй нарады ў кіраўніка дзяржавы. Усе азнаёмлены з дырэктывай, што ўчора выйшла, дзе дакладна вызначаны задачы, якія павінна выканаць рабочая група. Мы сёння запрасілі такі склад. Але можам яго пашыраць, запрашаючы на нашы пасяджэнні іншых экспертаў, каб унесці ва ўрад прапановы. Ураду даручана прыняць пастанову, якая дасць магчымасць не дапусціць росту цэн і знізіць інфляцыю ў нашай краіне да параметраў, абазначаных кіраўніком дзяржавы на нарадзе. Вядома, мы павінны працаваць аператыўна, таму што часу ў нас не так шмат. Разам з тым усё, што мы адпрацуем, павінна сапраўды быць эфектыўным, і тыя прапановы, якія мы выпрацоўваем, павінны стабілізаваць сітуацыю з цэнамі на спажывецкім рынку», — адзначыла Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, першая рабочая нарада — своеасаблівы мазгавы штурм. «Мы павінны ісці ад фінішнай прамой, чаго мы павінны дасягнуць у выніку», — падкрэсліла спікер.

Наталля Качанава ўпэўнена: сенатарам і Камітэту дзяржкантролю неабходна аб’яднаць намаганні, і тады маніторынг цэн будзе больш эфектыўны.

Усе міністэрствы далажылі, што даручэнні, дадзеныя напярэдадні кіраўніком дзяржавы, аператыўна выкананы. Так, Камітэт дзяржкантролю пачаў маштабны маніторынг цэн у гандлёвых аб’ектах. Адкрыты кароткі нумар 191 для прыёму паведамленняў аб фактах завышэння цэн. Званкі ад насельніцтва актыўна паступаюць. У КДК упэўнены, што іх будзе ўжо больш. «На кожны сігнал мы абавязкова рэагуем», — запэўнілі ў ведамстве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.