Вы тут

Правілы захоўвання яблыкаў


Як вядома, сабраць ураджай — толькі палова справы, важна яго захаваць. У поўнай меры гэта датычыцца яблыкаў, далікатная мякаць якіх патрабуе асаблівага падыходу.


Мінімум кантакту. Для звычайнага захоўвання адбірайце толькі ідэальныя яблыкі, без любых слядоў. Збірайце яблыкі толькі ўручную і адразу ж кладзіце ў скрыні, імкнучыся нават мінімальна дакранацца і не пашкоджваць васковы налёт на іх.

Тара. Не захоўвайце яблыкі навалам у шчыльных скрынях. Ідэальная скрыня —гэта невялікая ёмістасць, дзе плады ляжаць у адзін рад, ледзь датыкаючыся. Тара павінна праветрывацца.

«Суседзі». Яблыкі вылучаюць этылен, які псуе блізкія плады, асабліва гэта датычыцца морквы, буракоў і бульбы. Таксама не захоўвайце яблыкі побач з гароднінай і травамі, якія моцна пахнуць.

Тэмпература. Найважнейшы фактар. Аптымальная яна ад 0 да 5 градусаў цяпла, магчымае паніжэнне на пару градусаў. Вільготнасць — 85-90 % пры добрай вентыляцыі і цыркуляцыі паветра.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.