Вы тут

Як пачуцці да дзіцяці звязаныя з пачуццямі да краіны


У Магілёве члены Беларускага саюза жанчын за круглым сталом абмеркавалі тэму новага дзяржаўнага свята. Сустрэча адбылася ў музеі Бялыніцкага-Бірулі, дырэктар якога Святлана Строгіна правяла экскурсію. Камерная абстаноўка, утульны інтэр’ер, лірычныя пейзажы на карцінах — усё гэта стварыла дамашнюю абстаноўку і настроіла на шчырую размову.


— Экспанаты музея накіраваныя на фарміраванне эстэтычнага густу, любові да гісторыі і традыцый, на якіх жыве і выхоўваецца наша пакаленне, — падкрэсліла Святлана Строгіна. — У сувязі з Днём народнага адзінства яго будзе вельмі карысна наведаць усім.

Жаночую арганізацыю прадстаўлялі актывісткі розных пакаленняў. Дыялогавыя пляцоўкі неабходныя для таго, каб захаваць гэтую сувязь і абмеркаваць важныя тэмы з моладдзю і больш вопытнымі прадстаўніцамі руху, пераканана намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама, старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Ала Галушка.

— Ёсць такія пытанні, на якія абавязкова трэба звярнуць увагу, — падкрэсліла яна. — Зусім нядаўна сустракаліся з палітолагам, які выступаў перад педагогамі, і рэкамендаваў нашай арганізацыі ўзмацніць работу патрыятычнага выхавання. Ён прапанаваў звярнуць увагу на сямейнае выхаванне, на захаванне тых традыцый і каштоўнасцей, якімі мы заўсёды ганарыліся. Што сёння з’яўляецца прыярытэтным для маладога чалавек? Вядома, што лінейка каштоўнасцей пастаянна відазмяняецца. Калісьці гэта была сям’я, здароўе, работа, зараз на першы план выходзіць сам чалавек, яго самаразвіццё, паспяховасць. Але без сям’і, без каранёў немагчыма існаваць. Менавіта праз любоў да дзяцей, родных нараджаюцца ўсе астатнія пачуцці, якія дапамагаюць адчуць сябе грамадзянінам сваёй краіны. І прыносіць карысць як свайму гораду, так і краіне ў цэлым.

Сваімі думкамі падзяліліся прадстаўніцы арганізацыі, якія шмат сваіх сіл аддалі грамадскай рабоце. Прыкладам для многіх сталі так званыя ветэраны руху Раіса Лычкоўская, Зінаіда Чумакова, якія таксама задзейнічаныя ў мерапрыемствах, прысвечаных святу. Нават на пенсіі яны паспяваюць сачыць за палітычнымі і эканамічнымі падзеямі, з імі раяцца, іх меркаванне вельмі цэняць. Актыўную грамадскую работу праводзіць старшыня гарадскога Савета ветэранаў Зінаіда Пянькова. Яе ў горадзе ведаюць як вопытнага і аўтарытэтнага спецыяліста, грамадскага дзеяча, настаўніка. Паднімаліся тэмы захавання гісторыі, вопыту, які напрацаваны ў народнай гаспадарцы краіны, цяперашніх дасягненняў. Жанчыны становяцца ўсё больш актыўнымі і ў дэпутацкай рабоце, і ў грамадскім руху, і ў якасці кіраўнікоў ва ўсіх галінах эканомікі, і на дзяржаўнай службе. 

Марыя Самусенка, лідар маладзёжнага крыла БСЖ Магілёўшчыны, адзначыла, што роля жанчыны ў справе адзінства вельмі вялікая. 

— І ў палітыцы дзяржавы, і ва ўласнай сям’і, і ў захаванні роду чалавечага ў цэлым, — пералічыла яна. — Нездарма мы прымеркавалі сваю сустрэчу да тэмы «Сувязь пакаленняў». Наша Беларусь — адзін вялікі род, які звязвае нас ў адно цэлае. І нельга нас падзяляць. Жанчына з’яўляецца сімвалам адзінства беларускай дзяржавы і чалавецтва ў цэлым. 

У рамках тыдня, прысвечанага Дню народнага адзінства, у Магілёве і вобласці адбываецца шэраг культурных, спартыўных, забаўляльных мерапрыемстваў, праходзяць сустрэчы прадстаўнікоў выканаўчай і прадстаўнічай улады з працоўнымі калектывамі і моладдзю. Ладзіцца шмат дыялогавых пляцовак і круглых сталоў з удзелам лектараў грамадства «Веды».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота: mogilevnews.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.