Вы тут

Кампанія МТС святкуе 20-гадовы юбілей і дорыць падарункі


4 гадзіны размоў у дзень, 2 тысячы фільмаў і дзясяткі тысяч SMS: МТС узнагародзіў самых актыўных абанентаў за 20 гадоў.


У гонар свайго юбілею МТС ўзнагародзіў пяцярых самых актыўных і адданых беларусаў, якія карыстаюцца паслугамі тэлекам-аператара 20 гадоў. Сярод іх – абанент, які з кампаніяй з першага дня, рэкардсмены па колькасці SMS, мабільнага інтэрнэту, набытых гаджэтаў і галасавой сувязі. Дарэчы, аказалася, што самы «гаманкі» абанент мае сувязь у сярэднім 4 гадзіны ў дзень.

Усяго вызначылася 5 пераможцаў у намінацыях: «20 гадоў з МТС», «Самы размаўлялы абанент», «Самы хісткі абанент», «Абанент, які адправіў рэкордную колькасць SMS», «Самы актыўны пакупнік у інтэрнэт-краме МТС».

Рэкардсмены атрымалі падарунак ад кампаніі МТС – смартфон Apple iPhone 13 Pro Max. Варта адзначыць, што пераможцамі сталі не толькі мінчане, але жыхары Гродна і Полацка.

Мабільнай сувяззю МТС цяпер карыстаюцца 5,7 млн чалавек. За 20 гадоў яны ў суме прагаварылі 0,5 трлн хвілін, прапампавалі больш за 2,5 млн Тбайт трафіку і адправілі звыш 7 млрд SMS.

У сетцы МТС працуе больш за 17 тысяч базавых станцый па ўсёй Беларусі. Яны ахопліваюць больш за 98% тэрыторыі краіны, на якой пражывае 99,9% насельніцтва. Усяго мабільнай сувяззю забяспечана больш за 23 тысячы населеных пунктаў, у тым ліку 118 раённых цэнтраў. Больш за 90% гарадскога насельніцтва карыстаюцца 4G. Гандлёвая сетка МТС уключае больш за 90 салонаў сувязі ў 35 населеных пунктах.

Выдавецкі дом «Звязда» далучаецца да шматлікіх віншаванняў з 20-гадовым юбілеем кампаніі МТС і жадае далейшага развіцця і росквіту!

Фота – МТС

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.