Вы тут

Качанава: Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі - важкі ўклад у наша супрацоўніцтва


Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ўносіць важкі ўклад у развіццё нашага супрацоўніцтва, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае БелТА.


Фота БелТА

Сёння праходзіць сустрэча старшынь Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі Наталлі Качанавай і Валянціны Мацвіенка з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў Беларусі і суб’ектаў РФ.

«Тая сітуацыя, якая складваецца сёння вакол Беларусі і Расіі, садзейнічае таму, каб нашы краіны і рэгіёны яшчэ больш цесна супрацоўнічалі. Несумненна, важкі ўклад у развіццё нашага супрацоўніцтва ўносіць Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Жыццё пацвердзіла, што правядзенне такога мерапрыемства абгрунтавана. Гэта было правільна прынятым рашэннем шмат гадоў таму і сёння мы бачым рэальныя вынікі, якія ёсць у супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні паміж нашымі краінамі. Гэта больш як 400 падпісаных пагадненняў, тысячы кантрактаў, па якіх сёння працуюць нашы рэгіёны, нашы суб’екты гаспадарання», — сказала Наталля Качанава.

Спікер падкрэсліла: «Я шчыра рада таму, што дружалюбныя адносіны звязваюць нашы гарады-пабрацімы. Пабрацімскія сувязі сёння ўстаноўлены паміж нашымі гарадамі, раёнамі. Гэта вельмі важна, і гэтыя пагадненні, кантракты прырастаюць з году ў год», — адзначыла яна.

«Мерапрыемствы форуму прысвечаны заўсёды абмеркаванню найбольш актуальных і запатрабаваных тэм. І сённяшняя тэма — рэгіянальнае супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы — як ніколі актуальная. За гэтыя дні ў нас праведзена ўжо даволі шмат мерапрыемстваў, падпісаны кантракты, пагадненні, праведзены двухбаковыя сустрэчы. Мы правялі выдатную выставу, дзе ўбачылі тыя дасягненні, якія ёсць сёння ў нас, і паказалі тую інтэграцыю, якая ёсць паміж нашымі краінамі. Гэта вельмі важна для нас. Таму што супрацоўніцтва ў эканоміцы, бадай, гэта асноўнае на сённяшнім этапе, — дапоўніла Наталля Качанава. — Важна, што ў рамках форуму традыцыйна праходзіць гэта мерапрыемства, якое за адным сталом аб’ядноўвае кіраўнікоў рэгіёнаў Беларусі і Расіі, заканадаўчай улады, калі мы разам можам падзяліцца станоўчым вопытам, які ёсць у нашым супрацоўніцтве, агучыць тыя праблемы, якія існуюць у тых узаемадзеяннях, якія складваюцца паміж нашымі краінамі».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.