Вы тут

Паляўнічыя і рыбаловы справілі наваселле і займелі сваю ікону


Супрацоўнікі выканаўчага апарата Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў пераехалі ў новы двухпавярховы будынак па адрасе — Мінск, Лагойскі тракт, 5. Цырымонія яго адкрыцця адбылася 22 чэрвеня.


«Наваселле — гэта заўсёды свята, — каментуе кіраўнік БТПР Ігар Шуневіч. — Мы пачынаем новае жыццё са старымі традыцыямі, але ўжо з новым напаўненнем. Камфорт працы і жыцця шмат значаць для людзей. У новым будынку нам будзе зручней і працаваць, і прымаць гасцей».

Раней таварыства арандавала паверх у адным з мінскіх будынкаў. Цяпер калектыў займеў магчымасць працаваць у больш камфортных умовах. Мясцовыя ўлады пайшлі насустрач і знайшлі для яго будынак, які пуставаў.Там зроблены рамонт. 

Таксама ў дзень адкрыцця адбылося асвятленне новага будынка і саборнага абразу заступніцы паляўнічых і рыбаловаў Рэспублікі Беларусь Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Веніямінам.

«Благадаць Святога Духу рэдка ўваходзіць бачным чынам, але людзі, уважлівыя да духоўнага жыцця, якія маюць чулае сэрца, адчуваюць, як змяняецца абстаноўка», — падкрэсліў міртапаліт пасля асвячэння.

Трэба сказаць, што паляўнічыя і рыбаловы сёння займелі не толькі новы будынак, але і абраз, на якім адлюстравана яўленне вобразу Жыровіцкай Найсвяцейшай Багародзіцы пастушкам у лесе. Сярод густога гушчару на дзікім дрэве тыя ўбачылі маленькі абраз, ад якога зыходзіла незвычайнае ззянне. Вакол гэтай дзеі на іконе намаляваны вобразы Святога Андрэя, святога Мікалая, а таксама заступніка паляўнічых Святога Трыфана.

«Гэта саборная ікона Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў выраблена ў Жыровіцкай іканапіснай майстэрні спецыяльна па нашай замове. Яе літаграфіі будуць раздадзены ўсім супрацоўнікам нашых падраздзяленняў. Я лічу, што Божай дапамогі ўсім нам не стае, а яна так патрэбна», — сказаў журналістам падчас адкрыцця кіраўнік БТПР Ігар Шуневіч. Ён лічыць пераезд на новае месца працы адным з этапаў станаўлення гэтай грамадскай арганізацыі.Будынак на Лагойскім тракце, 5 і ікону, пастаўленую на пачэснае месца ў адным з яго пакояў, асвяціў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх Усяе Беларусі Веніямін.

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў было створана ў 1921 годзе. На сённяшні дзень яно налічвае каля 70 тысяч членаў. У склад аб’яднання ўваходзяць 6 абласных і 107 раённых арганізацыйных структур.

Ганна ЛАГУН, Лізавета ГОЛАД

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.