Вы тут

У Мінску пачала працу незвычайная кнігарня - «Кніжны клуб пісьменнікаў»


Вядомае ў краіне выдавецкае прадпрыемства «Харвест» супольна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі адкрыла невялікую, але разам з тым прасторную кнігарню па вуліцы Кісялёва,4, разлічаную і на продаж кніжных навінак, і на прэзентацыю, аўтограф-сесіі з удзелам аўтараў. 


У дзень адкрыцця «Кніжнага клуба пісьменнікаў» падзяліцца радасцю стварэння новай гандёвай і прэзентацыйнай пляцоўкі сабраліся вядомыя ў краіне асобы, літаратары — ганаровы старшыя Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах, палітолаг Сяргей Мусіенка, дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Валянцін Навагродскі, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка» Анастасія Радзікевіч, старшыня Цэнтра папулярызацыі літаратуры пры СПБ празаік Анатоль Матвіенка, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ паэт Міхась Пазнякоў, паэт і радыёжурналіст Навум Гальпяровіч, празаік Вячаслаў Бандарэнка, паэт і журналістка «СБ. Беларусь сегодня» Ірына Аўсеп’ян, вядомы публіцыст, журналіст «СБ. Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык, тэлежурналісты Аляксандр Мацяс, Яўген Пуставы, арганізатар бібліятэчнай справы Таццяна Швед, паэт-песеннік Іван Юркін…

— Убачыў у «Кніжным клубе пісьменнікаў» многія свае кнігі — і ўзрадаваўся, — зазанчыў Мікалай Чаргінец. — Цяпер, калі хто будзе звяртацца да мяне і гаварыць, што не можа знайсці ў кнігагандлі мае раманы, — буду адпраўляць на Кісялёва... Вельмі цёплая, прыязная атмасфера. Можна толькі падзякаваць «Харвесту» за такі душэны праект, у якім відавочны галоўны клопат — клопат за арганізацыю добрых стасункаў чытача і пісьменніка. 

Кожны з гасцей, першых наведвальнікаў «Кніжнага клуба пісьменнікаў» знайшоў у дзень адкрыцця цікавую кнігу, звярнуў увагу на тое, што тут не такія ўжо і высокія цэны. 

— Лічу, што клуб стане выдатнай пляцоўкай для папулярызацыі беларускай кнігі, — пракаменціраваў намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Аляксей Іванавіч Чарота. — Асабіста буду раіць усім калегам прыходзіць сюды на сустрэчы, шукаць новых чытачоў у гэтым утульным месцы. Было б выдатна, каб і моладзь праводзіла тут паэтычныя вечарыны, ладзіла творчыя дыялогі. Можа быць, у клубе сустрэнуцца і прадстаўнікі розных творчых прафесій — пісьменнікі, мастакі, музыканты, акцёры... 

— У мяне ў хуткім часе пабачыць свет адмысловая кніга, адрасаваня юнаму чытачу, — расказаў Міхась Пазнякоў, — і абавязкова яе першую прэзентацыю зладжу ў «Кніжным клубе пісьменнікаў». Думаю, што магчымасць не толькі сустрэцца з аўтарам, але яшчэ і разгледзець багатую паліцу ўвогуле кніжных навінак, якраз і будзе сюды прыцягваць. 

Сяргей ШЫЧКО

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.