Вы тут

Чым могуць быць карысны дрожджы ў агародзе?


Дрожджы з'яўляюцца выдатным стымулятарам росту для раслін. Яны самі па сабе багатыя пажыўнымі рэчывамі, паляпшаюць глебавую мікрафлору, спыняюць развіццё шматлікіх хваробатворных мікраарганізмаў.


Фота: pixabay.com

Самы папулярны варыянт выкарыстання дражджэй у агародзе — падкормка. Дражджавая падкормка спадабаецца ўсім культурам. Рэцэпт яе такі: кілаграм прасаваных дражджэй разводзіцца ў пяці літрах цёплай вады, затым непасрэдна перад выкарыстаннем раствор разводзіцца вадой у суадносінах 1:10.

Можна прыгатаваць дражджавую падкормку і з сухіх дражджэй. Для гэтага ў 10 літрах вады раствараюць 10 грамаў дражджэй і пару сталовых лыжак цукру. Дадзеную «рошчыну» вытрымліваюць 2 гадзіны, а потым разводзяць вадой 1:5.

Для паслёнавых таксама рэкамендуюць гатаваць адмысловую падкормку з цукрам. На тры літры вады бяруць 100 грамаў дражджэй і палову шклянкі цукру, усё гэта бродзіць на працягу тыдня, а затым разводзіцца вадой: 1 шклянка «бражкі» на вядро. Падкормліваюць таматы, перцы, баклажаны ці бульбу, выліваючы па літры раствору пад кожны куст.

Дражджавым падкормам карысна паліваць і расаду. Будзе расці «як на дражджах», не выцягнецца, лёгка ўкараніцца ў новай зямлі пры пікіроўцы. Калі перад цвіценнем паліць клубніцы разведзенымі ў вадзе дражджамі (100 грамаў на 10 літраў), ягада не захварэе на шэрую гніллю. Такім жа растворам апырскваюць таматы пры з'яўленні першых прыкмет фітафторы ці для яе прафілактыкі. Дрожджы выкарыстоўваюць у прыгатаванні ЭМ-прэпаратаў, «пажыўных браг» і іншых карысных для агароду біянастояў.

Што варта заўсёды памятаць пры ўжыванні дражджэй у агародзе? Першае: як і ўсе мікраарганізмы (а дрожджы — гэта грыбы, як нас вучылі ў школе), дрожджы не будуць актыўна працаваць у халодную пару года. Таму ўсе падкормы лепш рабіць, калі глеба ўжо прагрэлася. Другое: дрожджы паглынаюць калій у працэсе жыццядзейнасці, так што не забудзьцеся кампенсаваць «страты» ўнясеннем попелу.

Як правіла, дражджамі расліны падкормліваюць максімум тры разы за сезоны. Больш не трэба.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.