Вы тут

У госці да салдаткі Вялікай Перамогі


Ветэрану вайны, сувязной партызанскага атрада Наталлі Еўстратоўскай з Азарычаў самыя шчырыя словы падзякі і віншаванні асабіста адрасаваў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.


Так, кіраўнік рэгіёну прыняў удзел ва ўрачыстым парадзе каля дома ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, адной са старэйшых жыхароў Калінкавіцкага раёна. Падчас нямецка-фашысцкай акупацыі вясковая дзяўчына-падлетак са Светлагоршчыны, Наталля Ільінічна Еўстратоўская была сувязной Даманавіцкага партызанскага атрада «Мсціўца».

— Цяжка і страшна ўявіць, што адчувала 14-гадовая дзяўчынка, якая перадавала важныя для партызан звесткі, рызыкавала не толькі сваім жыццём, але і сваіх родных, вяскоўцаў. Бо ведаем, як фашысты праступалі з тымі, хто дапамагаў партызанам. Нізкі Вам паклон і шчырая сардэчная падзяка за свабоду, за мірнае неба, за магчымасць жыць, ствараць сем’і, чуць радасных смех дзяцей. Дзякуй вам! З Вялікай Перамогай! — ва ўрачыстай абстаноўцы адрасаваў віншаванні ветэрану Іван Крупко.

Кіраўнік рэгіёну ўручыў кветкі і падарункі, выказаў самыя цёплыя пажаданні. У асобе Наталлі Ільінічны Еўстратоўскай губернатар падзякаваў ўсяму ваеннаму пакаленню і салдатам Вялікай Перамогі. 

— Мы памятаем аб гераізме беларускага народа, свята шануем памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне, дзякуючы якім мы жывем сёння ў мірнай незалежнай Беларусі, — падкрэсліў старшыня аблвыканкама і зазначыў, што ў нашай краіне робіцца ўсё, каб ветэраны былі акружаны клопатам і ўвагай. — Ніколі не перапыніцца эстафета памяці пакаленняў удзячнага беларускага народа! Гэта мы абяцаем! — запэўніў старшыня аблвыканкама.

Каля дома Наталлі Ільінічны Еўстратоўскай у яе гонар урачысты марш пад гукі аркестра выканалі вайскоўцы Мазырскага пагранатрада. Святочныя віншаванні для ганаровай жыхаркі Азарычаў падрыхтавалі і мясцовыя школьнікі, якія, дарэчы, ва ўсе дзяржаўныя святы не забываюць ветэрана. 

— Трэба, каб цяперашняя моладзь ведала і ніколі не забывала праўду аб вайне, — свой наказ удзельнікам свята пад вокнамі ветэрана перадала Наталля Еўстратоўская.

Шаноўных гасцей з вобласці і раёна Наталля Ільінічна запрасіла прайсці ў дом: не адпусціла без пачастункаў і чаяпіцця пад хоць і кароткую, але вельмі кранальную і душэўную размову. 

Між тым падчас свайго візіту ў Калінкавіцкі раён кіраўнік рэгіёну Іван Крупко не мог таксама абысці ўвагай знакавае месца памяці і смутку для ўсіх нашчадкаў Вялікай Перамогі. Старшыня аблвыканкама ўсклаў кветкі да манумента ахвярам лагераў смерці ў Азарычах, куды ў 1944 годзе фашысты сагналі каля 50 тысяч мірных жыхароў — жанчын, дзяцей і старыкоў выкарысталі, як бактэрыялагічную зброю супраць байцоў Чырвонай Арміі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота – ТК «Гомельшчына афіцыйна».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.