Вы тут

Наталля Качанава сустрэлася з Дзмітрыем Мезенцавым


Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў сацыяльна-эканамічнай, навуковай, культурнай сферах, таксама ў цэнтры ўвагі былі канкрэтныя праекты і мерапрыемствы.


Наталля Качанава расказала аб юбілейных датах і прымеркаваных да іх мерапрыемствах, якія будуць праходзіць у нашай краіне ў Год гістарычнай памяці. Сярод іх — 1030 гадоў з часу заснавання першай на тэрыторыі беларускіх земляў Полацкай епархіі, ад якой вядзе адлік афіцыйная гісторыя Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Беларусі. Сярод знакавых дат — і 1160 гадоў самаму старажытнаму гораду краіны Полацку.

Удзельнікі сустрэчы дэталёва абмеркавалі тэматыку ΙΧ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які неўзабаве адбудзецца, а таксама пытанні падрыхтоўкі і рэалізацыі сумеснага патрыятычнага праекта «Цягнік памяці». 

— Вельмі разлічваем на тое, што як і Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, праект «Цягнік памяці» стане традыцыйным, — падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі. — Гэта вытокі, гісторыя, памяць. З кожным годам ветэранаў і сведак тых жудасных падзей становіцца ўсё менш, таму вельмі важна цяпер гэтую памяць захаваць дакладна, прыцягнуць да яе захавання моладзь, каб з пакалення ў пакаленне гэта перадавалася.

На завяршэнні сустрэчы было адзначана, што ў цэлым тая работа, якая праводзіцца ўрадамі, парламентарыямі, іншымі дзяржаўнымі структурамі ў межах Саюзнай дзяржавы, дастаткова паспяховая. Аднак спыняцца на дасягнутым, акцэнтавалі ўвагу спікеры, нельга: ёсць шмат пытанняў, над якімі яшчэ трэба будзе працаваць. 

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.