Вы тут

Качанава правяла сустрэчу з кіраўніцтвам мінскіх школ


«Мы павінны быць адзіныя як ніколі, — звярнулася да кіраўнікоў школ сталіцы Наталля Качанава. — Калі мы хочам зрабіць сваю краіну найлепшай, найпрыгажэйшай, каб яна развівалася так, як сёння патрабуе час, мы павінны быць адзіныя ў падыходах і ў вырашэнні тых задач, якія стаяць перад намі». 


Па словах спікера верхняй палаты парламента, гэта было дакладна вызначана падчас шостага Усебеларускага народнага сходу, Паслання Прэзідэнта да парламента і беларускага народа, дзе Аляксандр Лукашэнка дакладна абазначыў тыя задачы, якія стаяць перад пэўнымі галінамі, у цэлым перад краінай, урадам, рэспубліканскімі органамі кіравання і кожным з нас. 

Як акцэнтавала ўвагу Старшыня Савета Рэспублікі, сёння такі час, калі кожны павінен разумець меру адказнасці за будучыню сваёй краіны. «А вы — тыя людзі, якія фарміруюць гэтую будучыню, працуючы з моладдзю, займаючыся не толькі навучальным, але і выхаваўчым працэсам, — звярнулася да гасцей сустрэчы спікер парламента. — Як казаў наш Прэзідэнт, настаўнік не толькі павінен навучаць свайму прадмету, настаўнік павінен выхоўваць. Гэта тыя непарушныя пастулаты, якія дакладна вызначаны. Задачы, якія сёння стаяць перад вамі, — сур’ёзныя, ад вас у многім залежыць будучыня нашай краіны. Тым больш гэта датычыцца горада Мінска, які з’яўляецца не проста сталіцай нашай краіны. Гэта густанаселеная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка нашай краіны з вялікай колькасцю навучальных устаноў, дзе засяроджана ўсё, у тым ліку негатыўныя моманты, якія ў школах праяўляюцца хутчэй, чым у іншым месцы».

Атрымалася шчырая размова, падчас якой быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў. Кіраўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі задалі пытанні, якія іх хвалююць. 

— Распавяла аб тым, чым сёння займаецца Савет Рэспублікі, над якімі законапраектамі працуем, як выконваюцца рашэнні шостага Усебеларускага народнага сходу, як завяршыўся 2021 год, — рэзюмавала Наталля Качанава. — З іншага боку, пачула пытанні, якія хвалююць нашых педагогаў. Для нас гэта вельмі важна, у тым ліку падчас распрацоўкі нарматыўна-прававых актаў. Пачулі аб тых праблемах, якія ёсць у педагагічнай грамадскасці, таксама прагучалі словы падзякі за ўжо прынятыя рашэнні, якія, у прыватнасці, датычацца даплат, што атрымліваюць класныя кіраўнікі. Сёння гэта работа выбудавана належным чынам. Атрымала ўхваленне сярод нашых педагогаў, кіраўнікоў школ і ўвядзенне ў школах пасад кіраўнікоў па ваеннай падрыхтоўцы. Прыйшлі ў школу мужчыны, якіх там не так шмат. Вельмі хацелася б, каб юнакі паступалі ў педагагічныя ВНУ і ў далейшым працавалі з моладдзю.

Акрамя таго, абмяркоўвалася работа ў ваенна-патрыятычных клубах, праца падчас летнікаў. За свайго боку Наталля Качанава данесла тыя патрабаванні, якія сёння ёсць у сістэме адукацыі. Падобныя сустрэчы запланавана працягнуць.

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.