Вы тут

Акумулятары ад Паліны Марозавай


Актывісты Беларускага зямляцтва на Браншчыне павіншавалі супляменніцу, аспірантку “Сколтеха” Паліну Марозаву з атрыманнем Прэзідэнцкай стыпендыі-2022.


Паліна Марозава ўжо “засвечвалася” ў нашай газеце як актывістка зямляцтва на Браншчыне. Цяпер дзяўчына – аспірантка, працуе хімікам-матэрыялазнаўцам у расійскім Сколкаўскім інстытуце навукі й тэхналогій “Сколтех”. Паспяхова паўдзельнічала ў конкурсе на атрыманне стыпендыі Прэзідэнта Расіі маладым вучоным і аспірантам (конкурс “СП-2022”) і цяпер яе атрымлівае.

Займаецца Паліна распрацоўкай новых даўгавечных акумулятараў. Неаднаразова выязджала ў замежныя навуковыя цэнтры (ЗША, Германія) і вывучала тамтэйшы досвед. У замежжы, дарэчы, ёй прапаноўвалі працу па спецыяльнасці, а яна засталася ў Расіі. Вынікі даследаванняў Паліны апублікаваны ў многіх навуковых часопісах, атрымалі высокую ацэнку спецыялістаў.

Пра Паліну Марозаву ў інтэрнэце пішуць і як пра сузаснавальніцу стартапа “К-плюс”. Яна расказвала журналістам, што займаецца стварэннем калій-іонных акумулятараў для дамоў: “Яны дадуць магчымасць танна зберагаць запасную энергію, выкарыстоўваць яе ў любы момант. Такія акумулятары могуць быць рэзервовай крыніцай электрападпіткі, а могуць далучацца да сонечных панэляў і ветрагенератараў: каб дамы былі энерганезалежнымі. Я ўпэўнена, што тэхналогія зацікавіць як расійскіх, так і замежных фундатараў, еўрапейскі рынак. Гэтая ніша пакуль што нікім не занятая”.

Мяркуем, і ў беларускіх спецыялістаў, якія актыўна распрацоўваюць электратранспарт, тэхналогіі больш шырокага выкарыстання электраэнергіі ў камунальнай гаспадарцы, можа быць інтарэс да распрацовак супляменніцы са “Сколтеха”.

Дарэчы. Кіраўнік Беларускага зямляцтва на Браншчыне Мікалай Голасаў паведаміў яшчэ ў рэдакцыю, што напярэдадні Новага года губернатар Аляксандр Багамаз узнагародзіў памятным медалём “75 гадоў вызвалення Бранскай вобласці” актывістаў зямляцтва: за актыўную патрыятычную працу, вялікі ўнёсак у справу ўмацавання дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі Беларусі ды Расіі. Сярод ушанаваных – доктар сельскагаспадарчых навук Пётр Пруднікаў, камандзір воінскай часці, палкоўнік Барыс Стасевіч, студэнт Бранскага філіяла РАНХиГС пры Прэзідэнце Расіі Дзмітрый Сцерлеў. Апошні, дарэчы, сумяшчаючы вучобу з працай у апараце Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, летась паспяхова закончыў бакалаўрыят Маскоўскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта імя А. Кутафіна. Пры тым прадстаўляе інтарэсы Беларускага зямляцтва на Браншчыне ў ФНКА Беларусаў Расіі.

Мікалай Голасаў і Дзмітрый Сцерлеў

Рыгор ГАРЭШКА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.