Вы тут

Першакрасавіцкія жарты мы сустракаем з парасонам у руках. Надвор'е на тыдзень


Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у апошні чацвер сакавіка і першыя дні красавіка нас можа ладна падмачыць. А пакуль у нас з цяплом праблемы. На наступным тыдні на тэрыторыі нашай краіны будзе зусім не горача, рассказала начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Мінпрыроды Таццяна Чатырка.


Фота: pexels.com

Справа ў тым, што перыяд сухога надвор’я ў Беларусі працягваўся два тыдні. Па словах сіноптыка, цяпер ён падыходзіць да свайго завяршэння. Паступова антыцыклоны, якія фармавалі надвор’е, пачынаюць слабець, і праз тэрыторыю нашай краіны сталі прабівацца атмасферныя франты. Таму колькасць воблачнасці і ападкаў будзе паступова павялічвацца, а тэмпературны фон — паніжацца і набліжацца да кліматычнай нормы, а ў канцы месяца будзе нават крыху ніжэй за норму.

Амаль што парадокс — ночы пры гэтым будуць не такімі халоднымі — ад мінус 5 градусаў да 3 цяпла, але ўдзень пры больш шчыльнай воблачнасці паветра ўжо не будзе выгравацца так інтэнсіўна, як цяпер.

У нядзелю «халодныя» ападкі будуць ісці якраз у цёмны час сутак. Так, уначы і раніцай пераважна па ўсходняй палове краіны прагназуецца кароткачасовы снег, мокры снег, і ў многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Удзень будзе без істотных ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 1–7 марозу, а ўдзень дасягне 2–9 цяпла, але па паўночным усходзе будзе каля нуля градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкам, няўстойлівы характар надвор’я захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня. У панядзелак уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і раніцай па паўночным усходзе на асобных участках дарог — галалёдзіца. У многіх раёнах будзе ўзмацненне ветру парывамі да 15–22 м/с. Тэмпература паветра ў начны час сутак складзе ад мінус 3 градусаў па паўночным усходзе да плюс 5 градусаў па паўднёвым захадзе. Удзень тэмпература паветра будзе складаць 8–15 цяпла, па поўначы — ад плюс 5 да плюс 7 градусаў.

Патрывожыць нас снег з дажджом і ў аўторак. У гэты дзень месцамі па краіне — кароткачасовыя ападкі. Уначы і раніцай месцамі магчыма ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с, на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў. Уначы па поўначы тэмпература будзе да мінус 5 градусаў, а ўдзень па поўдні да плюс 7 градусаў.

У сераду месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ў начны час сутак складзе ад мінус 6 градусаў да плюс 1, месцамі па поўначы — да мінус 8 градусаў. Удзень тэмпература паветра ад 0 да 7 цяпла.

Па доўгатэрміновых прагнозах айчынных сіноптыкаў, халоднае надвор’е захаваецца і ў першыя дні красавіка. 

Такім чынам, у апошні дзень сакавіка, у чацвер, у заходняй і цэнтральнай частцы краіны чакаюцца сур’ёзныя ападкі ў выглядзе дажджу. У пятніцу і суботу дажджы будуць ісці ўжо на ўсёй тэрыторыі краіны. У гэтыя тры дні тэмпература паветра ўначы будзе апускацца да нуля — плюс 6 градусаў. Удзень будзе крыху цяплей, але таксама не горача — ад плюс 4 градусаў да 12 цяпла. Праўда, у паўднёвых рэгіёнах гэтымі днямі будзе крыху цяплей,а ў Віцебскай вобласці на пару градусаў халадней. 

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.