Вы тут

Як карыстацца беспілотнымі лятальнымі апаратамі ў сваіх мэтах?


Дроны, як іх яшчэ называюць, ужо даўно сталі часткай нашага жыцця. Без іх ужо складана ўявіць маніторынг дзяржаўнай мяжы і стану навакольнага асяроддзя. Пры дапамозе беспілотнікаў супрацоўнікі МНС шукаюць людзей, праваахоўнікі ўстанаўліваюць злачынцаў, кінематаграфісты здымаюць кіно, фатографы робяць эксклюзіўныя фотаздымкі. Гэтыя паветраныя судны актыўна выкарыстоўваюцца ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Нельга пераацаніць іх значэнне і ў ваеннай сферы.


Фота: pixabay.com

На жаль, выкарыстоўваюцца беспілотныя лятальныя апараты і не па прызначэнні. За прыкладамі далёка хадзіць не трэба — толькі за апошнія некалькі месяцаў беспілотнікі, запушчаныя з тэрыторый сумежных дзяржаў, неаднаразова парушалі паветраную прастору Беларусі. Нярэдка ў незаконным выкарыстанні дронаў заўважаны і нашы суайчыннікі. 

Важна разумець: квадракоптар можа ствараць небяспеку не толькі для палётаў паветраных судоў, а перашкаджаць звычайнаму функцыянаванню аб’ектам жыццезабеспячэння, а таксама жыццю і здароўю людзей у грамадскіх месцах. Прымяняюцца беспілотныя лятальныя апараты і ў супрацьпраўных мэтах. 

Набываючы гэтую навамодную «цацку» ў краме, мала хто задумваецца, што існуюць дакладныя правілы выкарыстання авіямадэляў і беспілотных лятальных апаратаў.

— Авіямадэлі не павінны падымацца на вышыню больш чым сто метраў над узроўнем зямлі або вады, — паведаміў начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства на транспарце і ў мытных органах Мікалай Кротаў. — Забаронена эксплуатацыя, калі агульная іх маса складае звыш 0,5 кілаграма і адсутнічае маркіроўка. Нельга знаходзіцца ў зонах, забароненых для іх выкарыстання, без узгаднення з дзяржаўнымі органамі, у інтарэсах якіх яны ўстаноўлены. Выпадкі забароны прымянення беспілотнікаў таксама вызначае Служба бяспекі Прэзідэнта ў адпаведнасці з Законам «Аб дзяржаўнай ахове».

Акрамя таго, карыстальнікі квадракоптараў абавязаны выконваць правілы эксплуатацыі і патрабаванні бяспекі, прадугледжаныя вырабляльнікам. Грамадзяне павінны прымаць усе меры, ажно да спынення выкарыстання авіямадэлі, пры ўзнікненні пагрозы нанясення шкоды жыццю, здароўю а (або) маёмасці фізічнай асобы (індывідуальнага прадпрымальніка), юрыдычнай асобы. У той жа час правільнае выкарыстанне авіямадэляў у паветранай прасторы Беларусі ажыццяўляецца без дазволу органаў Адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху. Тыя дроны, якія адпавядаюць дазволеным характарыстыкам, не патрабуюдзь дзяржаўнай рэгістрацыі. 

Як удакладніў Мікалай Кротаў, выкарыстоўваць беспілотныя лятальныя апараты над населеным пунктам, за выключэннем сельскай мясцовасці, забаронена. "Для ажыццяўлення палёту ў дазволеных месцах уладальнік абавязаны падаць план або заяўку на выкарыстанне паветранай прасторы ў цэнтр Адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху, — заўважыў прадстаўнік Генпракуратуры. — Каб з дапамогай беспілотніка правесці аэрафотаздымкі, неабходна атрымаць дазвол Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Ён выдаецца бясплатна і ў кароткія тэрміны. Заяву ў фармаце pdf можна падаць праз электронную пошту (afs@mod.mil.by). Аднак атрыманне дазволу Генштаба не дае аўтаматычнага права запускаць беспілотны лятальны апарат. У любым выпадку трэба ўзаемадзейнічаць з цэнтрам Адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху. 

Азнаёміцца з пералікам небяспечных зон, дзе нельга выкарыстоўваць лятальныя апараты, можна на сайце Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Згодна з адпаведным Указам Прэзідэнта, ваеннаслужачыя воінскіх фарміраванняў, супрацоўнікі органаў унутраных спраў і работнікі ваенізаванай аховы маюць права прымяніць спецыяльныя сродкі, зброю, баявую і спецыяльную тэхніку ў дачыненні да дронаў, якія ажыццяўляюць палёт з парушэннем заканадаўства.

За парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу. У апошнім выпадку фізічнай асобе прыйдзецца заплаціць да 20 базавых велічынь, юрыдычнай — да 50. Паўторнае правапарушэнне на працягу года караецца штрафам у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь (для фізічнай асобы), ад 20 да 100 базавых велічынь (для юрыдычнай асобы). У залежнасці ад наступстваў, прычыненых беспілотным лятальным апаратам, дзеянні вінаватай асобы могуць быць кваліфікаваны як хуліганства, акт тэрарызму, парушэнне правілаў эксплуатацыі паветранага транспарту і інш. У такім выпадку наступае крымінальная адказнасць.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.