Вы тут

Кніжныя навінкі ў Выдавецкім доме «Звязда» у красавіку


Штомесяц у Выдавецкім доме «Звязда» выходзіць да васьмі-дзесяці кніжных навінак. Якія сустрэчы з кнігамі «Звязды» адбудуцца ў красавіку?


Для агульнаадукацыйнай школы падрыхтаваны «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў». Над яго стварэннем рупіліся дасведчаныя мовазнаўцы І. Капылоў, С. Рапацэвіч. 

У серыі «Казкі кніжнай феі» выйдзе перавыданне папулярнай кнігі (яна, дарэчы, ёсць і ў школьнай праграме па беларускай літаратуры) Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Казкі сівой даўніны». Пісьменніца Іна Фралова, якую таксама добра ведае юны чытач, знаёміць са сваёй кнігай апавяданняў «Андрэйкава лета». 

Пабачыць у «Звяздзе» і кніга В. Леўскага і М. Васілеўскага «Казка ката Грамападомуса». Несумненную ўвагу юных чытачоў выкліча кніга Паўла Гушынца «Сказки для Веснушки. Придворный маг». Мяркуецца, што гэтым выданнем будзе пакладзены пачатак адмысловай аўтарскай серыі кніг, адрасаваных падлеткам. 

Для дзяцей — і іншыя кніжныя навінкі «Звязды» ў красавіку 2022 года. Сярод іх — і «Школа Ворона, или Волшебный родник» Марыны Помаз-Лайковай. А таксама — казачная аповесць вядомага сучаснага беларускага пісьменніка Алеся Бадака «У цёмным лесе за сіняй рэчкай».

Найперш даросламу чытачу адрасавана надзвычай цікавая кніга лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Віктара Шніпа «Заўтра была адліга-2». У падзагалоўку выдання: «Дзёнікавы раман паэта». Віктар Шніп расказвае пра сваё ўласнае бачанне жыцця і літаратуры, згадвае многіх знакамітых пісьменнікаў, мастакоў, з якімі яму давялося ісці поруч па жыцці. 

Раман СЭРВАЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.