Вы тут

Лукашэнка: Пагрозы ваеннай бяспецы нашай краіны будуць знаходзіцца на ўзроўні высокага абвастрэння


Прэзідэнт Беларусі правёў планавую нараду з кіраўніцтвам Міністэрства абароны. Тэма чарговай сустрэчы з ваеннымі — на перспектыву абмеркаваць важныя пытанні гарантавання ваеннай бяспекі краіны. Аляксандр Лукашэнка пералічыў асноўныя задачы па найбольш небяспечных кірунках. Яны патрабуюць асаблівай увагі спецыяльных падраздзяленняў і пагранічных сіл.


«Абстаноўка ў рэгіёне і прагнозы яе развіцця відавочна паказваюць, што ў бліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектыве пагрозы ваеннай бяспекі нашай краіне будуць знаходзіцца на ўзроўні высокага абвастрэння», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, бяспека краіны патрабуе ад Прэзідэнта і ад кіраўніцтва Міністэрства абароны забеспячэння належнага ўзроўню баявой гатоўнасці і баявой здольнасці беларускіх Узброеных Сіл.

Прэзідэнт адзначыў, што спакою не будзе, і гэта пацвярджаюць апошнія падзеі на поўдні беларускай мяжы. Асноўную небяспеку прадстаўляюць групы наёмнікаў, якія засяроджваюцца на беларуска-ўкраінскай граніцы.

«Мы заўсёды апасаліся прысутнасці ў сумежных дзяржавах, асабліва на Украіне, наёмнікаў. Наша разведка і іншыя крыніцы выявілі такіх наёмнікаў. Яны не пераходзяць граніцу з Беларуссю, апасаюцца, але рухаюцца паралельна беларуска-ўкраінскай мяжы ў кірунку Чарнобыля», — паведаміў Аляксандр Лукашэнка.

У гэтай сувязі ён ставіць пагранічнікам задачу — не дапусціць наёмнікамі парушэння нашай мяжы. Паводле Прэзідэнта, украінскія пагранічнікі сышлі са сваіх пастоў, і той бок граніцы ніхто не ахоўвае. «Таму ваша задача, задача вашай разведкі — бачыць, што адбываецца на сумежнай тэрыторыі. Асабліва ў частцы наёмнікаў. Нам ужо і насельніцтва мясцовае сігналізуе: прыйшлі чужыя людзі з незразумелай, непадобнай на еўрапейскую знешнасцю», — акцэнтаваў кіраўнік дзяржавы, што нельга дапусціць парушэння беларускай мяжы гэтымі асобамі.

Другая задача для беларускіх ваенных, якую паставіў на нарадзе Прэзідэнт, — не дапусціць удару «ў спіну» расійскім Узброеным Сілам, не дазволіць перарэзаць ім шляхі забеспячэння арміі.

Трэці кірунак асаблівай небяспекі, на які звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, — дзеянні супраць войскаў Саюзнай дзяржавы. «Мы дастаткова задуму не ведаем, таму прыходзіцца дзейнічаць па ўсіх кірунках. Магчыма, іх задумы — супраць засяроджвання Узброеных Сіл нашых і расійскіх частак, што засталіся пасля вучэнняў на нашай тэрыторыі», — звярнуў увагу кіраўнік краіны.

Прэзідэнт адзначыў, беларускія ваенныя павінны бачыць, як рухаюцца і дзе размяшчаюцца сілы наёмнікаў.

Яшчэ адна прычына для небяспекі — Чарнобыль. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, расійскі калега Уладзімір Пуцін учора ў тэлефоннай размове паведаміў, што адбываецца ў раёне Чарнобыльскай АЭС.

«Мы самі бачым, іх даныя супадаюць з нашымі — спынена падача электраэнергіі на Чарнобыльскую станцыю. Вы ж разумееце, сама станцыя стварае энергію, але і спажывае, каб працаваць, шмат энергіі. Там сховішча ядзерных адходаў, і для гэтага працэсу неабходная як мінімум халодная вада для ахалоджвання. А гэта электрычнасць, а электрычнасці няма. Задзейнічаны рэзервовыя магутнасці. І сёння ноччу, раніцай нашы спецыялісты працавалі на Чарнобыльскай станцыі. Міністру энергетыкі даручана арганізаваць гэту работу, каб імгненна падаць туды электраэнергію», — расказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, беларускія інжынеры павінны аднавіць закансерваваную ў савецкія часы лінію электраперадачы паміж АЭС і Беларуссю. Такім чынам да станцыі будуць падаваць электрычнасць. Гэта дапаможа ў штатным рэжыме забяспечыць бяспеку Чарнобыльскай станцыі, дадае Аляксандр Лукашэнка.

«Аварыйныя сістэмы могуць працаваць месяц-паўтара, але гэта аварыйныя. А калі адключацца?! Усё — Фукусіма. Таму неабходна прадугледзіць усе варыянты», — заяўляе Прэзідэнт.

Ён зноў звяртаецца да пагранічнікаў з загадам кантраляваць дзеянні наёмнікаў, якія невядома з якімі мэтамі ідуць да Чарнобыльскай АЭС.

Дадаткова абцяжарваюць сітуацыю на беларуска-ўкраінскай мяжы плыні бежанцаў з Украіны. Сярод іх, па словах Аляксандра Лукашэнкі, — дзеці, старыя, жанчыны, у тым ліку і цяжарныя.

«Я папрашу, каб брэсцкі і гомельскі губернатары трымалі гэта на кантролі. Яшчэ раз трэба ім прапанаваць: калі не хопіць месца, хай іх размяшчаюць у санаторыях. Мы павінны прыняць гэтых бедных людзей. Гэта бедныя людзі, якія па трое сутак, па тыдню нічога не елі», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

Рэзюмуючы ўступнае слова на нарадзе, Прэзідэнт заўважыў, што праблем не стане меней. Ён яшчэ раз паўтарыў: Беларусь не збіраецца нікога правакаваць. «Але мы павінны бачыць: як толькі пераступіў нашу мяжу — адказ павінен быць імгненны. Генерал Лапо (Анатоль, старшыня ДПК. — „Зв.“) ведае. Баяздольнасць Узброеных Сіл у гэтай сітуацыі павінна быць на самым высокім узроўні», — перакананы кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, Беларусь мае кампактнае дзеяздольнае войска. Дзяржава прымае меры па пераабсталяванні Узброеных Сіл на новыя сучасныя ўзоры ўзбраення. Удасканальваецца падрыхтоўка войскаў да выканання задач па прызначэнні, сістэматычна праводзяцца вучэнні.

«Нашай арміі трэба развівацца з улікам сучаснага досведу вядзення ваенных дзеянняў. Хачу пачуць ваша меркаванне аб сітуацыі на Украіне і чаму гэты вопыт нас вучыць. На сённяшні дзень мы ўжо бачым асаблівасці правядзення ваеннай аперацыі на Украіны. Маем інфармацыю аб працягу нарошчвання колькасці і характары дзеянняў груповак войскаў ля заходніх граніц Беларусі. З боку Украіны назіраем аднаўленне аховы і прыкрыцця асобных участкаў мяжы, дзе было больш спакойна. Генерал Лапо з гэтым не згодны і кажа, што мяжу ахоўваюць толькі беларускія пагранічнікі», — заявіў Прэзідэнт.

Ён канстатуе, што ваенным яшчэ трэба абагульніць і вывучыць досвед вядзення баявых дзеянняў у цэлым за ўвесь перыяд аперацыі. Але некаторыя меры ваенныя, на думку Аляксандра Лукашэнкі, мусяць прымаць ужо сёння. Іх і абмеркавалі на нарадзе.


У тэму

«Мы адсочваем усе мерапрыемствы, якія адбываюцца на заходніх граніцах»

Віктар Хрэнін, міністр абароны Беларусі сцвярджае, што асноўная задача, пастаўленая на нарадзе, — назіраць за падзеямі і забяспечваць прыкрыццё тылу нашага асноўнага саюзніка, які зараз выконвае спецаперацыю.

«Мы адсочваем усе мерапрыемствы, які адбываюцца на заходніх граніцах. Мы чуем алармісцкія заявы ад шэрагу палітыкаў. Мы бачым, як ідзе ўзмацненне быццам бы ўсходняга флангу НАТА. Ужо па нашых ацэнках прыбыло да 10 тысяч чалавек у краіны захаду, — сказаў міністр. — Гучаць сёння просьбы разгортвання яшчэ дадатковых батальёнаў паблізу нашых межаў».

Адзначыў ён і ўзмацненне авіяцыйнай групоўкі заходніх краін, палёты якой праходзяць недалёка ад беларускіх граніц з мэтамі разведкі.

Для папярэджання пагроз, акцэнтаваў Віктар Хрэнін, Прэзідэнтам пастаўлена задача несці дзяжурства ва ўзмоцненым рэжыме. «Сілы імгненнага рэагавання знаходзяцца ў гатоўнасці да выканання задач па прызначэнні. На паўднёвых межах сёння выконваюць пяць батальённа-тактычных груп задачы па прыкрыцці паўднёвай мяжы, дзе таксама непакояць наёмнікі, якія заходзяць на тэрыторыю Украіны без кантролю», — заявіў міністр абароны.

Ён дадаў, што наёмнікі небяспечныя непрадказальнасцю сваіх дзеянняў, нестандартнай тактыкай паводзін.

«Яны будуць наносіць урон і мірным людзям, і грамадзянскай інфраструкты. Яны ні з кім не будуць цырымоніцца. Гэта наёмнікі, якія працуюць за грошы. Гэта забойцы», — канстатуе кіраўнік ваеннага ведамства.

Паводле яго, словы Прэзідэнта аб тым, што «мы будзем змагацца і паміраць на сваёй зямлі», для беларускіх ваенных людзей гучаць як задача.

«Мы, усе ваеннаслужачыя, знаходзімся ў сябе, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і выконваем задачы толькі па забеспячэнні бяспекі нашай краіны», — сказаў Віктар Хрэнін.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.