Вы тут

Ціхія зоры — для герояў


Тэма вайны і супрацьстаяння ёй заўсёды была і застанецца прасторай для даследаванняў, пошуку натхнення і магчымасцю выказвацца майстрам у розных сферах: ад гісторыі да кіно і літаратуры. Проста кожны зробіць тое па-свойму. Прапануем звярнуць увагу на адзін з такіх фільмаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 3».


У суботу нас чакае кінапаказ ваеннай драмы «...А зоры тут ціхія» рэжысёра Станіслава Растоцкага, які выйшаў паўстагоддзя таму, у 1972 годзе. Кінастужка знятая па аднайменным творы Барыса Васільева. Дзеянне адбываецца ў 1942 годзе падчас Вялікай Айчыннай вайны ў далёкіх лясах Карэліі. У тыле раскватэраваны два аддзяленні ўзводу зенітных войскаў. Старшыні Фядоту Васкову даручаюць кіраўніцтва атрадам дзяўчат-дабравольцаў, якія маюць надзею на светлую будучыню. Яны мірна жылі ў лесе, пакуль не даведаліся, што побач з імі сярод балот і лясоў высадзіўся нямецкі дэсант... Як паведаміць пра гэта ў штаб? Маленькі атрад з сямі байцоў, адрэзаны ад сваіх, робіць усё магчымае, каб вырашыць няпростую задачу. Шэсць адважных жанчын і іх камандзір не маглі нават сябе ўявіць, што ім давядзецца дзейнічаць як антыдэверсійнай групе, але галоўнае — спыніць ворага любой цаной...

Варта адзначыць, што фільм быў зняты ў памяць пра медсястру, якая падчас вайны выратавала рэжысёра-франтавіка Станіслава Растоцкага ад смерці, калі вынесла яго з поля бою. І ў 1973 годзе кінастужку нават намінавалі на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.