Вы тут

Качанава: Калі кіраўнік на сваім месцы — там няма пытанняў з сацпакетам


Спікер верхняй палаты парламента сустрэлася з прадстаўнікамі перспектыўнага кадравага рэзерву Брэсцкага аблвыканкама і моладдзю Брэстчыны.


Сумленнасць і патрыятызм — галоўныя якасці 

На сустрэчу са Старшынёй Савета Рэспублікі прыехалі 75 маладых чалавек, якія задзейнічаныя ў розных сферах: ад дзяржаўнага кіравання да аховы здароўя. Галоўнае, што іх аб’ядноўвала — жаданне пазнаёміцца са структурай верхняй палаты парламента і з першых вуснаў пачуць адказы на свае пытанні. А іх было дастаткова шмат і на розныя тэмы.

Па традыцыі, гутарка насіла адкрыты фармат: то-бок маладыя людзі маглі задаваць абсалютна розныя пытанні, якія датычацца не толькі прафесійнага жыцця спікера. І, трэба сказаць, яны скарысталіся такой магчымасцю. 

Напачатку сустрэчы маладым хлопцам і дзяўчатам правялі экскурсію па будынку Савета Рэспублікі, у музеі іх пазнаёмілі з гісторыяй верхняй палаты, якая з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва і за гісторыю суверэннай Беларусі абіраецца ўжо ў сёмы раз. Таксама моладзь больш дэталёва даведалася аб структуры Савета Рэспублікі, дзейнасці сенатараў у рэгіёнах, заканатворчай і экспертнай рабоце членаў Савета Рэспублікі.

Вітаючы гасцей у зале пасяджэнняў, Наталля Качанава падкрэсліла, што з задавальненнем прымае такія прапановы аб правядзенні сустрэч, бо гэта не толькі натхняе іх удзельнікаў, але таксама дазваляе атрымаць жывыя чалавечыя стасункі, якіх часам усім не хапае.

Даючы ацэнку якасцям любога кіраўніка (а на сустрэчы, адзначым, былі ў пераважнай большасці тыя маладыя людзі, якія ў будучым будуць разглядацца ў якасці кандыдатаў на ўзначальванне калектываў і работу на кіраўнічых пасадах), Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла: кандыдат павінен быць сумленным, справядлівым і адданым сваёй краіне і яе народу. Яна выказала ўпэўненасць, што вызначальнымі з’яўляюцца асобасныя якасці кіраўніка, гэта і ў большай ступені і ўплывае на вынікі яго работы.

— Калі чалавек на сваім месцы — там няма пытанняў ні з заработнай платай калектыву, ні з сацыяльным пакетам, — падкрэсліла яна.

Актыўная, эфектыўная і аператыўная 

Што тычыцца работы над законапраектамі, Наталля Качанава патлумачыла механізм узаемадзеяння палат парламента пры выпрацоўцы аператыўных рашэнняў. У якасці прыкладу яна прывяла падзеі 2020-га, калі прымаліся змены ў Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы, распрацоўваліся новыя законапраекты"Аб абароне персанальных дадзеных«, «Аб недапушчальнасці рэабілітацыі нацызму». 

Наталля Качанава асабліва падкрэсліла, што памяць ад Вялікай Айчыннай вайне не падлягае забыццю, таму гэты пастулат было вырашана прапісаць у тым ліку на ўзроўні Асноўнага закона краіны, змены і дапаўненні ў які зараз вынесены на ўсенародны рэферэндум. 

— Жыццё настолькі дынамічнае і падзеі, якія адбываюцца ў свеце, так хутка змяняюцца, што мы выдатна разумеем: работа над законапраектамі павінна быць такая ж актыўная, эфектыўная і накіраваная на перспектыву — на будучыню, — патлумачыла спікер верхняй палаты парламента і акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў сустрэчы на тым, што работа сенатараў над законапраектамі распачынаецца на пачатковым этапе распрацоўкі разам з калегамі з Палаты прадстаўнікоў. Гэта дае магчымасць аператыўна прымаць рашэнні, якія наспелі ў грамадстве.

Патлумачыла яна і неабходнасць падтрымкі дзяржавай маладзёжнай палітыкі на ўзроўні Асноўнага закона. 

— За маладымі — будучыня. Мы такімі ж былі, але такімі ж як вы мы не будзем, а вы як мы — будзеце, — адзначыла спікер. 

Паводле яе меркавання ўсё лепшае, што сёння ёсць у больш старэйшага пакалення (вопыт, веды) неабходна перадаваць маладым, каб краіна развівалася надалей. 

— Мы ўсе хочам, каб краіна была такой жа вольнай, незалежнай, каб на зямлі панавалі мір і спакой, — упэўнена Наталля Качанава. — Мы ўсё сваё свядомае жыццё гэта робім. Не без памылак. Але яны ёсць, калі ёсць стрыжань, аснова, тыя скрэпы, якія аб’ядноўваюць людзей. Яны ўсё перажывуць і ў сям’і, і ў краіне.

Быць самаадданым справе і ахвяраваць часам 

У гутарцы з журналістамі Наталля Качанава расказала, што нездарма праводзяцца такія сустрэчы: 

— Яны пачулі ад нас, чым мы займаемся, а з другога боку — даведаліся аб той няпростай рабоце, якая чакае любога кіраўніка, які цалкам аддаецца сваёй справе.

Паводле яе ацэнкі, быць кіраўніком любога ўзроўню вельмі няпроста, бо гэта заўсёды звязана з самааддачай і ахвяраваннем уласным часам, якога і так не заўсёды хапае.

— І калі ты размаўляеш з гэтымі маладымі людзьмі, ты адчуваеш іх імкненне займацца такой работай, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Мне заўсёды цікава адказваць на іх пытанні, бо для іх наш вопыт (людзей, якія прайшлі адпаведны жыццёвы шлях у прафесійным і асобасным станаўленні) вельмі важны.

Пасля сустрэчы са спікерам верхняй палаты парламента маладыя людзі накіраваліся на экскурсію ў Палац Незалежнасці. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота аўтара, БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.