Вы тут

Сёння ў «Акадэмкнізе» адбудзецца прэзентацыя «Беларускага Буквара...»


Сёння, 17 лютага, а 17-й гадзіне ў кнігарні «Акадэмкніга» у Мінску па праспекту Незалежнасці, 72 пройдзе прэзентацыя кнігі вядомага культуролага Алеся Сушы «Беларускі Буквар у нацыянальнай і сусветнай прасторы». 


Кніга пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» некаторы час назад — у серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў». Выданне дасведчанага знаўцы айчыннай культуры прысвечана гісторыі Буквара на беларускіх землях. Буквар — гэта не толькі першая кніга для навучання грамаце, але і выхавальнік вышэйшых агульначалвечых каштоўнасцей, прадаўжальнік шматвяковых адукацыйных традыцый. Праз яго юнае пакаленне атрымлівае асноўныя веды аб сваёй Бацькаўшчыне, сваім народзе і яго культуры. Гісторыя беларускага Буквара налічвае больш за чатыры стагоддзі. Ён аказаў уплыў на з’яўленне Буквароў у многіх краінах свету і пакінуў свой след у сусветнай букварыстыцы і кніжнай культуры. У наш час беларускія Буквары зберагаюцца ў многіх краінах свету — у кніжных і музейных зборах Расіі, Украіны, Аўстрыі, Германіі, Даніі, Швецыі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Францыі, Славеніі, Чэхіі, ЗША. 

У межах прэзентацыі ў «Акадэмкнізе» будзе магчымасць не толькі сустрэцца з аўтарам, задаць яму пытанні, але і атрымаць аўтографы Алеся Сушы на кнізе «Беларускі Буквар у нацыянальнай і сусветнай прасторы». 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.