Вы тут

У «Звяздзе» падсумавалі кнігавыдавецкі плён


Болей 120 тысяч экзэмпляраў — гэтулькі кніг пабачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда» у 2023 годзе. Калі быць дакладнымі — агульны тыраж склаў 120 147 экз. Гэта — 86 кніг, большая частка з якіх складае сацыяльна значную літаратуру, выдадзеную ў межах дзяржаўнага заказа. 


Найбольшы тыраж у «Зборніка твораў для дадатковага чытання ў VI класе», які пабачыў свет у серыі «Школьная бібліятэка», — 23 119 экзэмпляраў. 

Істотнае месца ў кнігавыдавецкай працы «Звязды» займае дзіцячая літаратура. У 2023 годзе пабачылі свет кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Новыя прыгоды лісачкі Красуні», «Палёт на Вухуцію», «Па чырвоных стрэлках...», а таксама «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа», Якуба Коласа «Каляды», Іны Фраловай «Дзе была, сарока?», Генадзя Аўласенкі «Як сем сыноў лесніка чорта перахітрылі», Ірыны Карнаухавай «Дверной дом», Таццяны Дземідовіч «Мармеладное лето», Валерыя Кастручына «Чудо-ягода», Міколы Чарняўскага «Дзе ўзяць красоўкі для Слана?», хрэстаматыя для малодшых школьнікаў «Верасок» (укладальнік — Іна Фралова) і інш. 

Кнігі «Звязды», адрасаваныя юным чытачам, можна знайсці ва ўсіх кнігарнях ААТ «Белкніга» у розных вялікіх і малых гарадах, гарадскіх пасёлках краіны, а таксама ў іншых сетках кніжнага гандлю ў Беларусі — у кнігарні «Акадэмкніга» у Мінску, на розных кнігагандлёвых інтэрнэт-рэсурсах. 

Даволі часта дзіцячая літаратура «Звязды» прэзентуецца на розных фестывальных пляцоўках — на традыцыйным гарадскім кніжным фестывалі ў Мінску «У гасцях у Францыска Скарыны», у Дзяржаўным літаратурна-мемарыялоьным музеі Якуба Коласа — на кніжным фестывалі «Міхасёвы прыгоды», у Гродна, Брэсце, Гомелі, Карэлічах, Баранавічах, Беразіно, Асіповічах і іншых кніжных, асветніцкіх мясцінах Беларусі. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.