Вы тут

Алімпійская зіма—2022 — на ўсіх экранах


Заўтра распачынеюцца галоўнае зімовае спартыўнае свята чатырохгоддзя — XXІV Алімпійскія гульні ў Пекіне. Белтэлерадыёкампанія традыцыйна прадставіць агляд спаборніцтваў у максімальным аб'ёме і ў прамым эфіры. Для беларускіх тэлегледачоў запланаваны паказы на чатырох каналах і 220 «алімпійскіх» гадзін вяшчання.


Галоўны спартыўны тэлеканал краіны «Беларусь 5» на час Алімпіяды стане алімпійскім каналам, дзе з раніцы і да позняга вечара балельшчыкі змогуць назіраць за асноўнымі падзеямі з кітайскай сталіцы. А з ключавымі момантамі кожнага дня спаборніцтваў будзе знаёміць праект «Вынікі дня».

Урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця Гульняў, а таксама «Алімпійскія дзённікі», якія вялікая каманда медыяхолдынга будзе рыхтаваць з месца падзей, пакажуць тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 5». Падрабязнасці Алімпіяды зможам таксама ўбачыць у праграме «Арэна», у «Панараме» з'явіцца рубрыка «Гульні па-пекінску», у праектах «Спорт-кадр», «Вынікі дня» і «Галоўны эфір».

Не абмінуць увагай зімовую Алімпіяду—2022 таксама і каналы «Беларусь 5. Інтэрнэт» і «Беларусь 2». У іх сетцы вяшчання запланавана таксама мноства спартыўных падзей. Так, напрыклад, у суботу 5 лютага на «другой» кнопцы плануецца прамая трансляцыя па канькабежным спорце сярод жанчын на дыстанцыі 3000 метраў. Таму калі вы аматар спорту, сачыце за раскладам трансляцый у тэлепраграме ці на сайце www.tvr.by.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.