Вы тут

Траўматолагі нагадалі пра небяспеку ў галалёд


У халодны перыяд года зваротаў да траўматолагаў становіцца ў два-тры разы больш. Мінулай зімой па краіне да медыкаў пасля падзенняў і атрымання пашкоджанняў звярнулася каля 22 тысяч дарослых і амаль 4 тысячы дзяцей. З іх 2,5 тысячы дарослых і больш за 240 дзяцей з цяжкімі пашкоджанннямі было шіталізавана.


— Найчасцей траўміруюцца людзі працаздольнага ўзросту. Нярэдка атрымліваюць цяжкія траўмы і пажылыя людзі, іх лячэнне больш працяглае і складанае. Адна з характэрных паталогій — пералом шыйкі сцягна, — расказвае ўрач-траўматолаг-артапед («дарослы») РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Андрэй Баканоўскі. — Гэта здараецца даволі часта, бо ў пажылых людзей ломкасць касцей павялічана. Аказаўшы першую дапамогу, мы не можам адправіць такіх пацыентаў дадому, бо патрабуецца аперацыя.

Найбольш маштабныя пашкоджанні атрымліваюць людзі пры алкагольным ап'яненні. У асноўным дарослыя траўміруюць верхнія канечнасці — гэта пераломы прамянёвай косці ў тыповым месцы, ключыцы, плечавой косці, частыя расцяжэнні звязак. Траўмы ніжніх канечнасцяў крыху менш рапаўсюджаныя, сярод найбольш частых — пераломы шчыкалатак, галёнкі і праксімальнага аддзела сцягна.

— Калі адбылося падзенне, не трэба рэзка ўставаць, варта ацаніць сітуацыю: што баліць. Калі адчулі рэзкі боль і не можаце ўстаць, па мабільным тэлефоне пазваніце ў 103 ці папрасіце дапамогі ў навакольных, — нагадвае Андрэй Баканоўскі.

Людзям пажылога ўзросту медыкі рэкамендуюць перад выхадам на вуліцу пацікавіцца прагнозам надвор'я і ў сувязі з ім планаваць сваю дзейнасць. Важна навучыцца групавацца падчас падзення. Самае бяспечнае — падзенне на бок. Ні ў якім разе нельга падаць на выцягнутую руку. У галалёд перасоўвацца варта невялікімі крокамі і ніколі не спяшацца. Важны і абутак — ён мусіць быць устойлівы, з рабрыстай і няслізкай падэшвай.

Дзіцячы ўрач-траўматолаг-артапед РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Юрый Ліхачэўскі нагадаў і пра правілы катання з горак.

— Цюбінгі лёгкія і няўстойлівыя, пры катанні дзеці траўміруюцца, часта ламаюць пазваночнік, рукі і ногі. Выкарстанне цюбінга дапускаецца толькі там, дзе няма перашкод, прычым пад кантролем дарослых. Нельга катацца з вельмі высокіх горак, гэта пагражае траўмамі з наступствамі ў будучым.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: На слізкай дарожцы

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.