Вы тут

Наталля Качанава — дзецям: Любіце сваю краіну, ганарыцеся ёю


Спікер верхняй палаты парламента ў рамках акцыі «Нашы дзеці» павіншавала выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Полацкага раёна з надыходзячымі святамі і падарыла сертыфікат на тэлевізар. 


Традыцыйная акцыя «Нашы дзеці», распачатая па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы яшчэ чвэрць стагоддзя таму, працягвае збіраць шчаслівыя ўсмешкі дзяцей па ўсёй Беларусі. На мінулым тыдні Старшыня Савета Рэспублікі завітала ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі, дзе павіншавала малых і калектыў установы аховы здароўя з надыходзячымі святамі, сёння — у Полацкі цэнтр, выхаванцы якога таксама патрабуюць падвышанай увагі з боку дзяржавы. 

Дарэчы, зараз у цэнтры выхоўваюцца 84 дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, у іх ёсць цяжкія шматлікія парушэнні ў развіцці. Тут арганізавана работа па ранняй комплекснай дапамозе дзецям да трох гадоў. Хлопчыкі і дзяўчынкі вучацца ў трох дашкольных групах і чатырох спецыяльных класах. Навучальны працэс пабудаваны па адмысловай праграме. Асноўны акцэнт робіцца на сацыялізацыю дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

На сённяшнім свяце госці з задавальненнем разам з дзецьмі паўдзельнічалі ў конкурсах і выпрабаваннях. Разам з героямі спектакля яны адгадвалі загадкі каварнага Грынча, шукалі нумар тэлефона Дзеда Мароза, а затым дапамагалі зімоваму чараўніку і яго ўнучцы Снягурачцы запаліць агні на навагодняй ёлцы.

— Гэта свята патрэбна, бясспрэчна, нашым дзецям, але яно патрэбна і нам, — падкрэсліла пасля спектаклю Наталля Качанава. — У такія імгненні мы можам у поўнай меры адчуць сябе шчаслівымі, таму што мы побач з дзецьмі. Я кожны раз атрымліваю зарад энергіі, калі сустракаюся з хлопчыкамі і дзяўчынкамі. 

Яна адзначыла, што тут, у карэкцыйным цэнтры, педагогі робяць вялікую справу, клапоцяцца аб дзецях, выкарыстоўваюць інавацыйныя метады навучання. 

— Павіншаваць з надыходзячымі святамі хацелася б і бацькоў, паколькі выхоўваць дзяцей — гэта, бадай, самая складаная работа. І яшчэ хачу пажадаць шчасця хлопчыкам і дзяўчынкам, каб яны раслі здаровымі, любілі сваю краіну, ганарыліся ёю, — падкрэсліла спікер верхняй палаты парламента.

Словы ўзячнасці яна выказала ўсім, хто спрычыніўся да сённяшняга свята. 

— Будзьце разам заўсёды, таму што толькі разам мы можам пераадолець усе цяжкасці і падарыць цяпло сваіх сэрцаў. А мы ўсе маем патрэбу ў гэтым, таму што нам патрэбныя мір і спакой. Усё гэта ў нашай краіне ёсць, таму што ў ёй жывуць такія выдатныя людзі, -рэзюмавала Наталля Качанава. 

Трэба сказаць, што да марафону добрых спраў далучылася і мясцовая ўлада. Старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч уручыў карэкцыйнаму цэнтру сертыфікат на тры тысячы рублёў. Гэтыя грошы накіруюць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.