Вы тут

Пра спорт — з розумам


Не сакрэт, што для перамогі на спартыўных арэнах патрэбныя не толькі сіла, вынослівасць і хуткасць, але і інтэлект. Тэлеканал «Беларусь 5» прадставіў у эфіры сваё першае інтэлектуальна-забаўляльнае шоу «Гульня галавой», у якім беларускія спартсмены змагаюцца ў бітве розумаў.


Вядомых гасцей праекта кожны раз чакаюць чатыры перыяды гульні, у ходзе якіх галоўны суддзя і вядучы па сумяшчальніцтве Генадзь Вайтовіч у розных формах прапаноўвае ўдзельнікам каверзныя пытанні па тэме падзей у свеце спорту. І для перамогі спартсменам прыйдзецца напружваць зусім не мускулы. За правільныя адказы ўдзельнікі будуць здабываць балы, а за няправільныя — страчваць іх.

Таму ўсім гледачам, хто хоча праверыць свае веды ў сферы спорту і разам з тым даведацца, наколькі кемлівыя беларускія спартсмены, варта паглядзець новы праект «Беларусь 5». Чакайце выпускі «Гульні галавой» у эфіры спартыўнага тэлеканала раз на тыдзень. А канкрэтныя дні і час шукайце ў праграме перадач. Будзе цікава!

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.