Вы тут

Нацыянальны банк выпусціў у абарачэнне памятную манету «Год Тыгра»


Гэтая сярэбраная памятная манета наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,63 грамаў, дыяметрам 38,61 мм, накладам 1300 штук трапіла ў продаж у другой палове снежня.


Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Ва ўнутраным крузе аверсу ў цэнтры — кампазіцыя, якая складаецца з элементаў гадзіннікавага механізму, Сонца і Месяца; у цэнтры гадзіннікавага механізму — устаўка з фіяніту; па крузе — лічбы, якія абазначаюць гады з 2013-га па 2024-ты, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месяцавага календара; золатам выдзелены асобныя элементы цэнтральнай кампазіцыі і 2022 (год Тыгра).

Рэверс: у цэнтры намаляваны тыгр, які скача праз вогненнае кольца, па перыметры манеты-дэкаратыўныя элементы, знізу-выява пазалочанага кітайскага іерогліфа, які пазначае тыгра, уверсе — надпіс: ГОД ТЫГРА.

Манета адчаканеная на прадпрыемстве «Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан» якасцю «пруф-лайк». Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з’яўляюцца законным плацежным сродкам у нашай краіне і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Інфармацыя аб чаканых паступленнях, адпускных цэнах і наяўнасці памятных манет у касе Нацыянальнага банка, а таксама запланаваных датах продажаў памятных манет размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка ў раздзеле «Банкноты і манеты».

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.