Вы тут

Фінансавы рэгулятар плануе выпусціць у абарачэнне 11 найменняў памятных манет


Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка краіны, сёлета фінансавы рэгулятар плануе выпусціць у абарачэнне 11 найменняў памятных манет.


Тэматыка гісторыка-культурных каштоўнасцяў будзе працягнутая памятнымі манетамі: «Старажытны лад» серыі «Беларускі народны касцюм», «Былінка і верабей» серыі «Беларускія народныя казкі», «Загадкі» серыі «Беларускі дзіцячы фальклор», «Бацька» серыі «Дрэва жыцця», а таксама памятнымі манетамі серыі «Гісторыя беларускай чыгункі. «Цягнікі»: «Паравоз», «Цеплавоз», «Электравоз», «Дызель-цягнік», «Электрацягнік».

Таксама выпуск памятных манет будзе прымеркаваны да юбілейных дат: 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзя ўводу ў абарачэнне на тэрыторыі краіны беларускага рубля, 25-годдзя падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, 10-годдзя заснавання Еўразійскага эканамічнага саюза і 200-годдзя з пачатку будаўніцтва Аўгустоўскага канала.

Выпуск памятных манет на прыродаахоўную тэматыку будзе працягнуты манетамі «Варона шэрая» серыі «Птушка года».

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pravo.by

Загаловак у газеце: 11 найменняў манет

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.