Вы тут

Знаёмства з храмамі Баранавіч


Кніга, пра якую пойдзе гаворка, пабачыла свет некалькі гадоў назад, — у 2017-м... «Гісторыя праваслаўных храмаў г. Баранавічы». Пазначана, што выдавец — ААТ «Красная звезда». Цяпер друкарні гэтай ужо не існуе. Але пры ўважлівым вывучэнні выхадных дадзеных высвятляецца, што кніга выйшла ў філіяле «Красной звезды» у саміх Баранавічах. Філіял якраз існуе і зараз і прыналежны да Паліграфічнага камбіната імя Якуба Коласа. 


Аўтар кнігі, якую выдавецкая анатацыя адрасуе краязнаўцам, гісторыкам царквы і мастацва, усім жыхарам і гасцям горада Баранавічы, — пратадыякан Андрэй ГАРБУНОЎ. Вось што ён пазначае ў прадмове да выдання, над якім працаваў на працягу 12 гадоў: «У кастрычніку 2004 г. аўтар дадзенай кнігі быў прызначаны ў Баранавічы. Настаяцель Свята-Пакроўскага храма, пратаіерэй Аляксандр Дзічкоўскі, даручыў заняцца гісторыяй прыхода». І далей: «Першапачаткова матэрыялу было няшмат. Брашура пра будаўніцтва храма, выдадзеная камітэтам па будаўніцтву ў 1929 г. У Вільні. Некалькі фотаздымкаў, у асноўным з яе ж. Арыткулы з газет і часопісаў, якія датычаць гісторыі храма і мазаік, а таксама вельмі каштоўная брашура пра будаўніцтва Аляксандра-Неўскага храма ў Варшаве. Усе гэтыя матэрыялы былі сабраны настаяцелем, святаром Аляксандрам Дзічкоўскім. 

Спаса-Праабражэнскі храм м. Новая Мыш. Сучасны выгляд.

Дзякуючы супрацоўнікам Баранавіцкага краязнаўчага музея, а асабліва — былому дырэктару Станіславу Аляксандравічу Шчарбакову, удалося, перафразіруючы М. В. Каяловіча, пракласці першыя сцяжынкі ў сумрачным для аўтара лесе гісторыі горада і яго храмаў. Некаторую інфармацыю ўдалося знайсці ў Занальным Дзяржаўным архіве г. Баранавічы,у справаздачах упаўнаважаных па спарвах Рускай Праваслаўнай Царквы. Частка матэрыяла атрымана з Архіва Мінскага епархіяльнага ўпраўлення Беларускай Праваслаўнай Царквы — гэта фотаздымкі і службовыя спісы святароў, якія служылі ў Свята-Пакроўскім храме г. Баранавічы. У рабоце з архівам Мінскай епархііі аўтару аказалі садзейнічанне пратаіерэй Георгій Арбузаў і загадчык архівам Лідзія Яўгенаўна Кулажанка, за што ім сардэчная падзяка». Так пачынаўся пошук, які прывёў даследчыка фактычна да стварэння манаграфічнага даследвання праваслаўнай гісторыі Баранавіч. 

Першы прыходскі храм.

З кнігай Андрэя Гарбунова можна прайсці адрасамі праваслаўнага краязнаўства па аднаму з найцікавейшых гарадоў Берасцейшчыны. А колькі найцікавейшых лёсаў праходзіць праз старонкі па-свойму ўніклаьнага выдання! Пра некага аўтар расказвае досыць падрабязна, камусьці прысвячае толькі некалькі радкоў... Але і ў тым, і ў другім выпадку старонкі выдання прыцягваюць, а для некага — будзем спадзявацца і на гэта! — становяцца прадметам краязнаўчага пошуку. Вялікая колькасць ілюстрацый, зварот да многіх і многіх архіўных дакументаў робяць выданне «Гісторыя парваслаўных храмаў г. Баранавічы» кнігай надзвычай патрэбнай, вартай і для выкарыстання ў сістэме агульнаадукацыйных школ. Цяпер ужо баранавічазнаўства нельга сабе ўявіць без працы А. Гарбунова. Прыемна, што і выдадзена яна немалым для сённяшняга часу накладам — 1000 экзэмпляраў. 

Пакроўскі храм. 1941 год.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.