Вы тут

Як зразумець, што ў вашых адносінаў ёсць будучыня? 4 надзейных спосаба


Для таго каб адносіны былі доўгімі, важна, каб асноўныя каштоўнасці ў пары супадалі. Менавіта таму лепш на пачатковым этапе зносін абмеркаваць галоўныя жыццёвыя прынцыпы, бо з цягам часу яны, наўрад ці, памяняюцца. Гэта дапаможа зразумець, наколькі добра вы падыходзіце адно аднаму. Такім чынам, у вашага саюза ёсць шанец, калі:



1. Вы эмацыйна блізкія. Эмацыйная блізкасць — гэта падмурак глыбокіх і даверных зносін. Калі вы можаце адкрыта абмяркоўваць свае адносіны, казаць пра перажыванні і пачуцці і пры гэтым не баяцца крытыкі і асуджэння, то гэта добры знак. Калі партнёр імкнецца падтрымаць, супакоіць, то ў такіх адносінаў сапраўды магчымы працяг. Менавіта дзякуючы эмацыйнай сувязі вы можаце стаць самымі блізкімі людзьмі.

2. Вашы мэты і жаданні супадаюць. Прааналізуйце вашы погляды па такіх ключавых пытаннях як шлюб, кар’ера, нараджэнне і выхаванне дзяцей. Абмяркуйце свае планы на бліжэйшыя паўгода. І параўнайце, наколькі яны раўналежныя вашым. Вядома ж, рознагалоссі могуць быць заўсёды, і гэта цалкам натуральна. Але вы павінны цвёрда вырашыць для сябе: ці зможаце вы іх прыняць. Уменне падзяляць інтарэсы партнёра — адзін з важных пунктаў, які эмацыйна аб’ядноўвае многія пары.


3. Вы не баіцеся быць самім сабой. Для таго каб заставацца сабой, трэба быць максімальна сумленным. I у першую чаргу, перад самім сабой. Гэта значыць, што не трэба здраджваць сабе і сваім жаданням дзеля партнёру. Гэта якасць дапаможа пражываць сваё жыццё паўнавартасна. Менавіта страх быць незразумелым прымушае нас апранаць маску прытворства. Адкрывайце свае слабыя бакі і сачыце за рэакцыяй мужчыны. Калі ён гатовы іх ўспрымаць без карэкціроўкі і папрокаў, то гэта адназначна ваш чалавек. 

4. Вы ня пазбягаеце канфліктаў, а вырашаеце іх разам. Цяжкія часы бываюць ва ўсіх пар. І сумеснае іх пераадоленне збліжае і умацоўвае адносіны яшчэ больш. А правільна абраная стратэгія дапаможа выйсці з канфлікту, не парушаючы нічые інтарэсы. Умець успрымаць пазіцыю іншага чалавека, аналізаваць супрацьлеглы пункт гледжання, дастаткова няпросты навык. Але калі вам удаецца знаходзіць агульныя падыходы, лёгка ісці да кампрамісу, то ў вас ёсць шанец перайсці на новы ўзровень зносін. Калі вы бачыце, што партнёр не імкнецца перамагчы ў спрэчцы любой цаной, не ставіць у прыярытэт толькі сваю выгаду, то верагоднасць сур’ёзных адносін з ім вялікая.


Калі ваш мужчына не гатовы ўзяць на сябе адказнасць і перайсці на новы ўзровень адносінаў, гэта зусім не азначае, што прычына вы. Хутчэй за ўсё, справа ў тым, што на дадзены момант жыцця ў вас розныя мэты і прыярытэты. Кожнаму з вас будзе лепш, калі гэта высветліцца як мага раней. Гэта дасць магчымасць адпусціць адзін аднаго і знайсці сапраўды свайго чалавека, побач з якім вы будзеце шчаслівыя і каханыя.

Алена ШАЎЧЭНКА
Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.