Вы тут

Як стаць шчаслівай і спакойнай маці? Парады псіхолага


Калі жанчына заўсёды ў клопатах i праблемах, то яна наўрад цi можа выхаваць і выгадаваць шчаслівае і самадастатковае дзіця. Мацi жыццёва неабходна клапаціцца пра сябе. Бо шчаслівым дзіця можа быць толькі ў задаволенай мацi. Менавіта таму дзеля шчасця дзяцей знайдзіце свой рэцэпт шчасця!


Важна: Калі ў вас няма настрою, і ўзнікае жаданне павысіць голас, пакрычаць, то гэта першы сігнал недахопу энергіі. Значыць ваша батарэя на нулi.

Мацi, якая стамілася, паводзіць сябе не зусім адэкватна, і гэта нязменным чынам адбіваецца на дзецях: іх настроі, здароўi, самаацэнцы. Мацi, перш за ўсё, павінна быць са здаровай і стабільнай псіхікай. Таму менавіта вашы інтарэсы стаўце на 1 –е месца! Акрамя таго, гэта дапаможа пражываць сваё жыццё паўнавартасна.

Для гэтага неабходна:

  • Добра спаць. Здаровы сон вельмі важны. Бо недасып паглынае вялiкую колькасць энергіі. Вядома, ж з маленькімі дзецьмі гэта не заўсёды ўдаецца. Тым не менш старайцеся свой графік складаць так, каб надаваць сну неабходны час.
  • Пазітыўнае асяроддзе. Наша асяроддзе аказвае на нас вялiкi ўплыў. Так ці інакш мы становімся падобнымі да тых людзей, з якімі маем зносіны. Старайцеся атачаць сябе тымі, хто будзе цягнуць вас вышэй. Бо вакол і без таго ёсць людзі, якія цягнуць нас ўніз.
  • Займайцеся спортам. Нават звычайная штодзённая ранішняя зарадка пазбаўляе ад стрэсу, павышае вынослівасць і выпрацоўвае гармоны радасці - эндарфіны. Усяго 15 хвілін на дзень паменшаць пачуццё стомленасці, пазбавяць ад разбітасці і ляноты. Увогуле, гэтыя хвiлiны дапамогуць адчуваць сябе значна лепш.
  • Пазбягайце зносін з таксічнымі людзьмі. Бо гэта людзі, якія распаўсюджваюць адзін негатыў вакол сябе. А менавіта: ліхасловяць, крытыкуюць, папракаюць і крыўдзяць. Навязваючы сваё негатыўнае ўспрыманне, яны забіраюць вашу энергію. Пасля размовы з імі вы будзеце адчуваць сябе знясіленымі. А гэта зусім не тое, што вам трэба.

 

  • Часцей радуйцеся дробязям: Радавацца дробязям - самае правільнае рашэнне, якое трэба прымаць некалькі раз на дзень! Пражывайце сваё жыццё свядома - тут і цяпер. Чалавек, які ўмее па-сапраўднаму заўважаць лепшае ў самых простых рэчах, шчыра шчаслівы. Зніжайце тэмп, рабіце ўсё не спяшаючыся. Калі не атрымліваць асалоду ад жыцця зараз, то, калі?
  • Не збірайце негатыў. Кожная эмоцыя павінна быць пражыта. Адчуваць гнеў - нармальная рэакцыя. Але важна даваць яму правільны выхад, - так, каб гэта не было разбуральна для вас і навакольных. Кажыце адкрыта, але ў спакойным тэмпе, што менавіта вам не падабаецца і як бы вы хацелі. Памятайце, што дрэнным настроем мы толькі сабе шкодзім, становімся раздражняльнымі і агрэсіўнымі. А гэта нам, жанчынам, зусім і не ласуе.

  • Займайцеся творчасцю. Для жанчыны мець сваё захапленне проста неабходна. Творчасць дапамагае раскрыць жаночы патэнцыял, напаўняе энергіяй на душэўным, эмацыйным і фізічным узроўні. Да ўсяго іншага, жаночае хобі адцягне ад паўсядзённых клопатаў, стрэсавых думак і дапаможа расслабіцца. А гэта тое, што нам неабходна, каб пазбавіцца ад паўсядзённай мітусні.

  • Прасіце часцей дарыць любімага кветкі! Бо для нас, жанчын, гэта прыемна. Не ўсе мужчыны разумеюць, як звычайныя кветкі могуць лёгка зняць стрэс і падняць настрой, адчуць сябе каханай і жаданай.

Важна: Дзецям патрэбна спакойная, здаровая, поўная сіл маці. Менавіта таму важна вольны час праводзіць з максімальнай карысцю для сябе.

Эмацыйны стан мацi мае вялiкую ролю ў фарміраванні характару дзіцяці. Дзеці становяцца задаволенымі тады, калі ў матулі ўсё добра. Калі вы не ў рэсурсе, то абавязкова будзеце зрывацца на сваiх дзецях. Калі вы напоўнены энергіяй, то будзеце адчуваць сябе бадзёрай і задаволенай. У першую чаргу, вашым дзецям выгадна, каб вы былі ў багацці. Бо, чым больш шчасліва жывуць бацькі, тым больш шчаслівымi становяцца дзецi.

Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.