Вы тут

Макей: трэба дружыць з любым партнёрам, які працягвае руку для прывітання


Трэба дружыць з любым партнёрам, які працягвае руку для прывітання. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТБ, паведамляе БелТА.


Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 25 верасня ў Нью-Ёрку сустрэўся з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам. «Мы звярнулі ўвагу на недапушчальнасць выкарыстання трыбуны ААН і асобных структур ААН для дыскрэдытацыі Беларусі па абсалютна надуманых палітызаваных матывах. Як аказалася, ён (генеральны сакратар ААН. — Заўвага БелТА) асабліва нават не ведаў некаторых момантаў. І, я так разумею, асобныя яго памочнікі (а гэтыя памочнікі, як нам вядома, з’яўляюцца прадстаўнікамі дзяржавы — члена Еўрапейскага саюза) за яго спінай робяць шэраг, скажам так, непрывабных рэчаў», — расказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Паводле яго слоў, у бліжэйшы час, калі будуць апублікаваны адпаведныя матэрыялы па лініі ААН, «мы раскажам аб тым, як некаторыя прадстаўнікі каманды ААН у Беларусі выкарыстоўвалі фінансавыя сродкі арганізацыі, што выдзяляюцца, напрыклад, для людзей з інваліднасцю, на падтрымку ўдзельнікаў пратэсных акцый і гэтак далей».

«Я лічу, што нам трэба дружыць з любым партнёрам, які працягвае руку для прывітання. Гэта наша пазіцыя, і мы гатовы дружыць з усімі. Я ўпэўнены, што праз некалькі гадоў, як паказваюць прыклады іншых дзяржаў, з якімі мы супрацоўнічаем, гэтыя партнёры могуць быць вельмі перспектыўнымі», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

Міністр таксама расказаў, што беларускі бок узняў пытанне аб сітуацыі ў краіне і перспектывах развіцця канстытуцыйнага працэсу. «Мы давялі нашу пазіцыю аб тым, што толькі эвалюцыйны шлях развіцця можа забяспечыць поспех у развіцці дзяржавы і грамадзянскай супольнасці і прывядзе да сапраўднай дэмакратыі, аб якой многія так клапоцяцца. І практычна ўсе еўрапейскія калегі былі згодны з гэтым. Мне таксама давялося пачуць і канфідэнцыяльныя ацэнкі з боку маіх еўрапейскіх калег у адрас вядомай «мадам», якая знаходзіцца на ўцёках за мяжой, і іншых яе калег — «дзяцей рэвалюцыі». Ведаеце, ацэнкі такія: «мадам» і яе калегі адчуваюць сябе вельмі нервова з улікам таго, што нічога, напэўна, не атрымліваецца з іх абяцанняў. Я так зразумеў, што многія даволі скептычна ацэньваюць дзейнасць гэтых «дзяцей рэвалюцыі», але, на жаль, з улікам грамадскай думкі ў сваіх краінах не могуць адкрыта гаварыць аб гэтым і таму вымушаны ісці на нейкія захады, якія нібы сведчаць аб падтрымцы дзейнасці гэтых «дзяцей рэвалюцыі», — паведаміў міністр замежных спраў.

Ён расказаў, што некаторыя калегі, запытаўшы сустрэчу, праз некаторы час ад яе адмовіліся. «Так зрабіў мой польскі калега, хоць нам ёсць аб чым пагаварыць і ёсць што абмеркаваць, і па выніках гэтай размовы маглі б быць выпрацаваны канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва. Але гэта таксама паказчык таго, як яны хочуць вырашаць тыя праблемы, якія знаходзяцца на нашым парадку дня і якія павінны вырашацца», — падкрэсліў кіраўнік Міністэрства замежных спраў.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.