Вы тут

Ад Ямайкі і Мазамбіка да Венгрыі і Эстоніі. Кіраўнік МЗС Беларусі прадаўжае перагаворны марафон у ААН


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прадаўжае серыю двухбаковых сустрэч і перагавораў у Нью-Ёрку, дзе ён знаходзіцца 21-28 верасня для ўдзелу ў 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Аб падрабязнасцях праведзеных міжнародных кантактаў паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі.


У другі дзень работы кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства правёў сустрэчы з калегамі з сямі краін — Венесуэлы, В’етнама, Мазамбіка, Ямайкі, Эстоніі, Сірыі, Венгрыі. На дзень раней, аб чым паведамляла БЕЛТА, Уладзімір Макей правёў перагаворы з міністрамі Ірана, Нікарагуа, Турцыі, Сербіі і Фінляндыі.

На сустрэчы Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Феліксам Пласенсія бакі падкрэслілі неабходнасць актывізацыі ўсебаковага міждзяржаўнага дыялогу і надання дынамікі супрацоўніцтву ў гандлёва-эканамічнай сферы. Абмеркаваны пытанні арганізацыі візіту ў Беларусь спецыяльнага пасланніка Прэзідэнта Венесуэлы для правядзення сустрэч з беларускімі партнёрамі і абмеркавання ўсяго спектра напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва.

Субяседнікі адзначылі супадзенне пазіцый па ўсіх праблемах міжнароднага парадку дня, дамовіліся аб цеснай каардынацыі дзеянняў у рамках шматбаковых намаганняў, накіраваных на абарону нацыянальных інтарэсаў і суверэнітэту дзяржаў — членаў ААН.

На сустрэчы з міністрам замежных спраў Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Буй Тхань Шонам Уладзімір Макей падкрэсліў важнасць аднаўлення асабістых кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях, часова спыненых з-за пандэміі. Асаблівая ўвага была ўдзелена перспектывам развіцця беларуска-в’етнамскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, уключаючы пытанні нарошчвання паставак беларускай грузавой аўтатэхнікі і стварэння сумесных прадпрыемстваў.

Міністр замежных спраў В’етнама пацвердзіў зацікаўленасць у выкарыстанні патэнцыялу падпісанага Пагаднення аб свабодным гандлі паміж дзяржавамі — членамі ЕАЭС і В’етнамам для пашырэння в’етнамскай прадукцыі на еўразійскі рынак.

Міністры адзначылі, што плануемае адкрыццё генеральнага консульства Беларусі ў Хашыміне будзе яшчэ больш садзейнічаць паглыбленню дыялогу паміж краінамі ва ўсіх сферах.

Бакі таксама абмеркавалі тэматыку ўзаемадзеяння Беларусі і В’етнама ў міжнародных арганізацыях, уключаючы ўзаемную падтрымку на выбарах у органы ААН.

Уладзімір Макей правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў і супрацоўніцтва Рэспублікі Мазамбік Веронікай Макаму Длову. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў канстатавалі актывізацыю апошнім часам палітычных кантактаў і абмеркавалі перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі. Субяседнікі адзначылі важнасць узаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях, дамовіліся аб прыняцці шэрага канкрэтных захадаў на двухбаковым і шматбаковым трэках.

Па ініцыятыве ямайскага боку праведзена сустрэча з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Ямайкі Камінай Джонсан Сміт. У ходзе яе абмеркаваны прыярытэтныя галіны супрацоўніцтва ў ААН, дасягнуты дамоўленасці аб узаемнай падтрымцы на выбарах у структуры ААН.

Адбылася размова Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Эстоніі Эвай-Марыяй Лійметс, у ходзе якой быў закрануты шырокі спектр пытанняў, якія знаходзяцца ў сферы ўзаемнага інтарэсу.

Праведзена сустрэча з міністрам замежных спраў Сірыі Фейсалам Мікдадам. Субяседнікі абмяняліся меркаваннямі аб развіцці ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі і Сірыі, абмеркавалі шэраг пытанняў міжнароднага парадку дня.

Міністрамі абмеркавана магчымасць правядзення ў бліжэйшы час чарговага пасяджэння сумеснай беларуска-сірыйскай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве, абмену візітамі на высокім узроўні.

Фейсал Мікдад выказаў удзячнасць беларускаму боку за арганізацыю аздараўлення і адпачынку сірыйскіх дзяцей, а таксама рэгулярна аказваемую гуманітарную дапамогу.

Адбылася змястоўная сустрэча з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіяртам. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і перспектывах паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, Уладзімір Макей прыняў удзел у першай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін — удзельніц Групы сяброў у абарону Статута ААН па тэме процідзеяння аднабаковым мерам, а таксама ў саміце ААН па харчовых сістэмах.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.