Вы тут

Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком МЗС Венгрыі Сіярта і пацвердзіў, што з’яўляецца заўзятым прыхільнікам захавання ЕС


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта, які прыбыў у Мінск для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню на тэму Еўразійскай бяспекі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Спадар міністр, дазвольце вітаць вас. Мне прыемна з вамі сустракацца. Вы, напэўна, самы медыйны міністр замежных спраў цяпер, асабліва на нашай прасторы. Мы вас часта бачым, шмат чуем. Не толькі вашы выказванні, але і нашага добрага сябра спадара Орбана (прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. — Заўвага БелТА). Чамусьці ў Еўрасаюзе лічаць, што мы, Беларусь, з’яўляемся праціўнікамі Еўрапейскага саюза. Ведаеце, мы людзі не злапамятныяі, нягледзячы на цяперашнюю турбулентнасць у ЕС і санкцыі, якія Еўрасаюз уводзіць супраць нас, вы павінны ведаць, што Прэзідэнт Беларусі з’яўляецца заўзятым прыхільнікам захавання Еўрапейскага саюза», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Не таму, што я вельмі люблю Еўрапейскі саюз, а таму што ЕС разам з ЗША, Кітаем, Расіяй, у нейкай ступені Індыяй з’яўляюцца моцнымі апорамі існавання нашай планеты. Калі гэтую апору вырваць з-пад гэтай сістэмы, будзе вельмі дрэнна для ўсіх», — растлумачыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што Беларусь, будучы еўрапейскай дзяржавай, дзе размешчаны і геаграфічны цэнтр Еўропы, выступае за тое, каб Еўрапейскі саюз існаваў.

«Але ў чым нашы, напэўна, супадаюць пазіцыі, — мы вельмі хочам, каб Еўрапейскі саюз быў магутным, моцным, суверэнным і незалежным аб’яднаннем. Мы на гэта нацэленыя. І вы гэта павінны ведаць пры ўсіх нюансах у адносінах і нават той палітыцы, якую сёння саюз праводзіць у дачыненні да Беларусі. Мы — прыхільнікі саюза», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.