Вы тут

Жыццё па той бок мяжы ў рэтраспектыве гісторыі пакажуць у Нясвіжы


У Дзень народнага адзінства, 17 верасня, у палацавым ансамблі і Ратушы Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» адбудуцца тэматычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага святочнага дню.


Як расказалі ў адміністрацыі музея-запаведніка, распачне праграму канцэртаў аматарскіх калектываў Нясвіжскага раёна «Мы разам!», якая пачнецца ў 15.00 у Тэатральнай зале палацавага ансамбля.

Праз гадзіну ў гарадской Ратушы запланавана прэзентацыя абноўленай часткі экспазіцыі, прысвечанай паўсядзённаму жыццю людзей у міжваенныя дзесяцігоддзі — «Нясвіж у міжваенны час. Людзі і падзеі». Адзін з залаў пастаяннай экспазіцыі Ратушы з дапамогай музейных прадметаў раскажа наведвальнікам аб жыцці людзей у 20-30-я гады XX стагоддзя. У прыватнасці, як было па тую частку мяжы. 

Нагадаем, што пасля падпісання Рыжскай дамовы ў 1921 годзе тэрыторыя Беларусі была падзелена на дзве часткі: заходнюю і ўсходнюю. Мяжа праходзіла па сучаснай Мінскай вобласці. Тагачасны Нясвіж разам з іншымі заходнімі гарадамі і сёламі ўвайшоў у склад Польшчы.

На прыкладзе тэмы «Нясвіж у міжваенны час. Людзі і падзеі» аўтары экспазіцыі паспрабавалі паказаць асаблівасці тагачаснага жыцця Нясвіжскага павета. 

-  Галоўным лейтматывам экспазіцыі праходзіць тэма ўз’яднання тэрыторыі заходняй і ўсходняй частак Беларусі, кансалідацыі беларускай нацыі пасля прымусовага і гвалтоўнага «рыжскага падзелу», — патлумачыў сутнасць экспазіцыі дырэктар Нацыянальнага музея-запаведніка «Нясвіж» Дзмітрый ЯШЧАНКА і запрасіў усіх ахвотных наведаць выставу, каб на ўласныя вочы пабачыць гістарычныя сведчанні ўмоў тагачаснага жыцця і пераканацца ў палітычных хібах, што адбіліся на лёсах сотняў тысяч беларусаў.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.