Выступаючы перад публікай, народны артыст Беларусі Эдуард Ханок выконвае свае самыя папулярныя хіты: «Самурай», «То ли ещё будет», «Ква- ква», «Я у бабушки живу». Яго падтрымліваюць Алег Елісеенкаў з песняй «Добрыя людзi» і Анатоль Ярмоленка — абавязкова гучыць «Прыязджайце да нас у Беларусь», эстафету прымаюць Таццяна Жылінская і Таццяна Дашкевіч. Музыка, танцы, тэатральныя пастаноўкі, дэкламацыі, сустрэчы з любімымі аўтарамі...
Хіба гэта можна ўбачыць і пачуць, прычым зусім бясплатна? Аказваецца, можна. Саюз пісьменнікаў Беларусі штотыдзень праводзіць шэраг літаратурных і літаратурна-музычных мерапрыемстваў з удзелам самых вядомых артыстаў, паэтаў і празаікаў краіны. Большасць з іх праходзіць у памяшканні Дома літаратара (Мінск, вул. Фрунзэ, 5), у бібліятэках Беларусі, у цёплую пару года — на адкрытых пляцоўках. Члены СПБ абавязкова выступаюць на Дні беларускага пісьменства (сёлета ён пройдзе ў Івацэвічах Брэсцкай вобласці), на паэтычным свяце ў Маладзечне, на кожнай Міжнароднай мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашы.
Уваход, як ужо адзначалася, бясплатны. А яшчэ штогод аб’яўляецца мноства конкурсаў, лаўрэаты і дыпламанты якіх атрымліваюць прызы. Удзел у іх таксама бясплатны, яны арганізоўваюцца на добраахвотнай аснове, за кошт ініцыятывы энтузіястаў — аматараў літаратуры.
Самую падрабязную інфармацыю пра мерапрыемствы, якія ўжо адбыліся або толькі плануюцца, можна знайсці на інтэрнэт-рэсурсах Саюза пісьменнікаў Беларусі — сайце грамадскага аб’яднання і тэлеграм-канале. Абодва рэсурсы вельмі лёгка знайсці ў сеціве, увёўшы ў пошуку запыт «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Падпісаўшыся на тэлеграм-канал, яго наведвальнікі канчаткова вырашаць праблему вольнага часу: айчынныя літаратары дапамогуць правесці яго цікава і з карысцю. Свае сайты і старонкі ў сацыяльных сетках маюць усе абласныя аддзяленні Саюза, інфармацыя пра іх, а таксама пра старонкі асобных літаратараў адкрываецца па кліку на «Пісьменнікі ў сеціве», на гэты раздзел можна перайсці з галоўнай старонкі сайта СПБ.
А хто мае літаратурныя здольнасці і хоча звязаць далейшае творчае жыццё з галоўнай літаратурнай арганізацыяй краіны, раім наведаць раздзел «Наш Саюз», азнаёміцца са Статутам СПБ, а таксама атрымаць кантактныя даныя аддзялення па месцы жыхарства, дзе дапамогуць аформіць дакументы для ўступлення.
Запрашаем на нашы электронныя рэсурсы і мерапрыемствы афлайн!
Цэнтр падтрымкі літаратуры пры СПБ
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?