Вы тут

Фестываль навукі пройдзе ў Цэнтральным батанічным садзе 11 верасня


У гэтым годзе магчымасцяў дакрануцца да свету навукі і тэхналогій стане больш —  арганізатары мерапрыемства (Савет маладых навукоўцаў НАН Беларусі) пашырылі  геаграфічныя і часавыя рамкі навукова-папулярнага мерапрыемства, якое палюбілася і дзецям, і дарослым.


Фактычна фестываль стартуе на пяць дзён раней. З 6 па 10 верасня гасцей чакаюць на сваіх пляцоўках вышэйшыя навучальныя ўстановы (БДТУ, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, БДМУ, БДПУ), школы робататэхнікі, інстытуты і лабараторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Можна будзе наведаць выставу мікраметэарытаў у Мінскім планетарыі, анатамічны музей у БДМУ, Музей гісторыі медыцыны, музей папулярнай навукі «Элемента», Археалагічны музей Інстытута гісторыі НАН, лабараторыі Інстытута генетыкі і цыталогіі, паслухаць лекцыю «Косці „кажуць“, або чым хварэлі нашы продкі» ў Інстытуце гісторыі, «Як мы спазнаём свет з дапамогай мовы» і «Лінгвістыка эмоцый» — у Лінгвістычным універсітэце, стаць удзельнікамі сямейнай квіз-гульні «Формула музыкі» ў Музеі музыкі, паглядзець у планетарыі навукова-папулярныя фільмы «У глыбіні Сусвету», «Зорка па імені Сонца», «Цёмная матэрыя», «Космікс» і іншыя. Таксама можна будзе далучыцца да панельнай дыскусіі «Стварэнне лекаў: ад біта да таблеткі» ў Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук. На ўсе гэтыя мерапрыемствы ідзе рэгістрацыя на сайце https://scifest.by/.

Завяршальным акордам і цэнтральнай падзеяй фестывалю стане праграма, якая разгорнецца 11 верасня ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай Акадэміі навук.

Там будуць дзейнічаць адразу чатыры тэматычныя лекцыйныя пляцоўкі, назвы якіх інтрыгуюць. Так, на пляцоўцы «Экстрэмальная навука» можна будзе пачуць пра тое, дзе навука сустракаецца з небяспекай. У лекцыйнай зоне «Пакідаючы зямлю» размова пойдзе пра тэхналогіі, якія спатрэбяцца на іншых планетах, а медыцынская лабараторыя SYNLAB Belarus прадставіць лекцыйную пляцоўку «Жыць вечна», у праграме якой лекцыі пра здароўе. Яшчэ адна лекцыйная пляцоўка будзе працаваць у фармаце бліц — кожная лекцыя доўжыцца 15 хвілін. За гэты час можна будзе даведацца пра энергетыку будучыні, 3D-біяпрынтынг, міфы пра генетычна мадыфікаваныя арганізмы і касмічную праграму Беларусі непасрэдна ад вучоных, занятых гэтымі даследаваннямі.

Насычаная праграма чакае дзяцей і падлеткаў. Свае майстар-класы прадставяць такія знакамітыя праекты, як «Разумны Мінск», StemLab, «Алгарытміка», «Малекула», «Элемента», «Эксперыментус». Гасцей фестывалю чакаюць актыўнасці па прыродазнаўча-навуковых дысцыплінах, праграмаванні і стварэнні альтэрнатыўных крыніц энергіі.

На выставе лепшых распрацовак вучоных НАН Беларусі госці фестывалю змогуць азнаёміцца ​​з разнастайнымі экспанатамі: ад артэфактаў з раскопак акадэмічных гісторыкаў і рэдкіх насякомых энтамолагаў да беспілотнікаў і апошніх распрацовак у электратранспарце. Паспрабаваць самастойна правесці эксперымент можна будзе на пляцоўках майстар-класаў, якія будуць праводзіць мікрабіёлагі, сацыёлагі, батанікі, фізікі і генетыкі.

У Фестывалі навукі па традыцыі прымуць удзел і замежныя госці. Дзяржкарпарацыя «Расатам» прадставіць пляцоўку (200 кв. м), прысвечаную атамным тэхналогіям Atom City з адукацыйна-забаўляльнымі актыўнасцямі, накіраванымі на папулярызацыю атамнай энергетыкі і дэманстрацыю разнастайнасці сфер прымянення атамных тэхналогій. Кожная актыўнасць будзе названа адным з элементаў горада («Пошта», «Музычная школа», «Акадэмія навук», «Арт-галерэя», «Дзіцячы сад» і г. д.).

Усерасійскі Фестываль навукі NAUKA0 + прэзентуе Гіпермузей і пакажа фотавыстаўку «Здымай навуку».

Больш падрабязна з праграмай Фестывалю навукі можна пазнаёміцца на сайце  www.scifest.by.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.