Вы тут

Атамная станцыя «пабудавала» Астравец


Менавіта так успрымаюць рэалізацыю найбуйнейшага ў рамках Саюзнай дзяржавы энергетычнага праекта — будаўніцтва БелАЭС — мясцовыя жыхары і ўлады. Генеральны падрадчык праекта Дзяржкарпарацыя «Расатам» бярэ актыўны ўдзел не толькі ва ўзвядзенні станцыі, але і ва ўсіх сферах жыцця горада, раёна і Гродзенскай вобласці.


Так, рэалізоўваюцца новыя адукацыйныя праграмы ў садках і школах, створаны «атамны» клас. Летась «Расатам» падарыў Астраўцу ПЛР-лабараторыю, дзякуючы чаму вынікі тэстаў на COVІD-19 можна атрымаць праз некалькі гадзін, а сёлета — зладзіў свята з нагоды дня нараджэння горада.

— Цяперашні Астравец — квітнеючы, утульны і камфортны горад. Спецыялісты-атамшчыкі і іх сем'і — аснова насельніцтва. Услед за імі ў Астравец пацягнуліся ўрачы, настаўнікі, будаўнікі, прадаўцы, медыкі, — падкрэсліў значнасць будаўніцтва БелАЭС для развіцця горада старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар ШАЛУДЗІН. — Пры гэтым горад не проста прырастае насельніцтвам, але і комплексна развіваецца. Будуюцца і мадэрнізуюцца жылыя кварталы, сацыяльныя і культурныя аб'екты, стадыёны і спарткомплексы. Каб паміж імі было зручна перамяшчацца, пракладзены дзясяткі кіламетраў дарог. З'явіліся новыя крамы, кафэ, актыўна развіваецца турыстычная індустрыя.

За час работы над стварэннем атамнай станцыі ў Астраўцы з'явілася каля 2,5 тысячы рабочых месцаў. Тутэйшая новая бальніца стала шматфункцыянальным міжрэгіянальным медцэнтрам, у якім ёсць аддзяленні прамянёвай дыягностыкі з камп'ютарным і магнітна-рэзанансным тамографамі, рэнтгенаэндаваскулярнай хірургіі і кардыялогіі. Пабудаваны тры новыя мікрараёны з больш як чатырма тысячамі кватэр агульнай плошчай 315 тысяч м2.

— Актыўны ўдзел у паляпшэнні якасці жыцця рэгіёнаў — адзін з галоўных прынцыпаў нашай дзейнасці, — расказаў Віктар БРЫЧ, намеснік дырэктара па агульных пытаннях прадстаўніцтва АТ «АБЭ» ў Беларусі. — Удзельнікі будаўніцтва БелАЭС лічаць Астравец сваім домам, і гэта найбольш яскравае пацвярджэнне сяброўскіх адносін з мясцовымі жыхарамі і ўладамі. Удзел атамшчыкаў у гарадскіх святах стаў традыцыяй, а нашы навукова-забаўляльныя праграмы карыстаюцца папулярнасцю ў малечы і дарослых.

За гады работы над будаўніцтвам БелАЭС з дапамогай расійскай атамнай кампаніі ў рэгіёне рэалізавана 136 праектаў сацыяльнай накіраванасці.

Ірына СІДАРОК

Фота дадзена Дзяржкарпарацыяй «Расатам»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.