Вы тут

Наколькі аўтаматызаваны працэсы на БелАЭС, растлумачыў спецыяліст


Наколькі аўтаматызаваны ўсе працэсы на БелАЭС, каб выключыць чалавечы фактар пры магчымых аварыйных сітуацыях, расказаў намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу — начальнік вучэбна-трэніровачнага цэнтра РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» Аляксандр Ерын, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«На беларускай АЭС прыменены сучасныя сістэмы, у тым ліку аўтаматызаваная сістэма кіравання тэхналагічнымі працэсамі. Гэтыя сістэмы спраектаваны прадпрыемствамі Расійскай Федэрацыі, якія ўваходзяць у склад дзяржкарпарацыі „Расатам“. Прымяненне гэтых сістэм рэалізуецца на прынцыпах разнастайнасці, незалежнасці і рэзервавання каналаў бяспекі. Гэтыя ж сістэмы ўлічваюць чалавечы фактар і магчымыя памылкі персаналу», — сказаў Аляксандр Ерын.

Ён таксама растлумачыў, што аўтаматызаваная сістэма кіравання дае магчымасць прымяняць рэзервуемыя сродкі вымярэння для абароны тэхналагічнага абсталявання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.