Вы тут

Электрычнасць — адна, тарыфаў — шмат


Павелічэнне электраспажывання ў Беларусі — справа, да якой спецыялісты заклікаюць і вабяць, спасылаючыся на зручнасць, прастату і меншыя тарыфы для тых, хто выкарыстоўвае электрычнасць для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і гатавання ежы. Аднак кошт электрычнага энерганосьбіта адрозніваецца для розных катэгорый жыхароў і часу сутак. Якім чынам — карэспандэнту «Звязды» дапамагаў разбірацца Віктар ЖЫТКЕВІЧ, начальнік упраўлення збыту электраэнергіі «Белэнерга».


Усе лічыльнікі — шматтарыфныя

З 1 снежня 2018 года ў краіне была ўведзена тарыфная група электраэнергіі пры ўмове яе выкарыстання для патрэб ацяплення, ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах і кватэрах, абсталяваных сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння і абсталяваных электраплітамі пры адсутнасці асобнай дадатковай прылады індывідуальнага ўліку расходу электраэнергіі для патрэб ацяплення, ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Гэты тарыф з 1 студзеня 2021 года складае 8,94 капейкі за 1 кВт/г.

З 1 студзеня 2019-га ўстаноўлена тарыфная група электраэнергіі для патрэб ацяплення, ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах і кватэрах, якія не абсталяваны сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння пры наяўнасці асобнай дадатковай прылады індывідуальнага ўліку расходу электраэнергіі для патрэб ацяплення, ацяплення і гарачага водазабеспячэння. З 1 снежня 2021-га ён складае 3,74 капейкі за 1 кВт/г. Цяпер па абазначаных тарыфах разлічваецца ўжо 16 тысяч абанентаў, якія падключылі электраўстаноўкі.

З 1 красавіка 2020 года асобныя катэгорыі грамадзян могуць аплачваць электраэнергію па субсідзіраваным тарыфе з прымяненнем паніжальнага каэфіцыента 0,85. Такіх абанентаў прыкладна 51 тысяча. Ім могуць карыстацца грамадзяне жылых дамоў і кватэр, якія маюць сістэмы цэнтралізаванага цеплазабеспячэння на мэты ацяплення і газазабеспячэння для гатавання ежы і не абсталяваны электраплітамі, сістэмамі цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнымі газавымі воданагравальнікамі. З 1 мая сёлета паніжальны кафэцыент 0,85 прымяняецца і для грамадзян у аднакватэрных жылых дамах, блакіраваных кватэрах і шматкватэрных будынках, пералічыў Віктар Жыткевіч:

— Сёння ўсе лічыльнікі электраэнергіі, якія вырабляюцца ў Беларусі, шматтарыфныя з вялікім запасам захоўвання інфармацыі па электраспажыванні ў разрэзе дня, месяца і года. Для павышэння класа дакладнасці такіх прыбораў да 2023 года старыя індукцыйныя прылады ўліку з класам дакладнасці 2,5 у краіне заменяць электроннымі з класам дакладнасці не менш як 2 (а гэта каля 3,5 млн лічыльнікаў). Пазней усе яны будуць аб'яднаны ў аўтаматызаваную сістэму кантролю і ўліку электраэнергіі. Новых прылад у краіне ўжо каля 70 %.

Ноч, вечар, дзень, сезон...

Для грамадзян, якія выкарыстоўваюць электраэнергію на ацяпленне, гарачае водазабеспячэнне і гатаванне ежы, прадугледжаны тры тарыфныя групы. Калі сумарная магутнасць электранагравальнага абсталявання большая за 5 кВт, то ў перыяд мінімальных нагрузак (з 23:00 да 6:00) электрычнасць каштуе 12,2 капейкі за 1 кВт/г, у астатні час — 22,66 капейкі за 1 кВт/г.

Калі жыллё не абсталявана сістэмай цэнтралізаванага цеплазабеспячэння, ацяплення і гарачага водазабеспячэння, а таксама сістэмай цэнтралізаванага газазабеспячэння, то з 1 чэрвеня да 31 снежня 1 кВт/г абыдзецца ў 3,98 капейкі. Пры гэтым у жыллі могуць знаходзіцца падключаныя да дадатковай прылады індывідуальнага ўліку расходу электраэнергіі (без выкарыстання штэпсельных злучэнняў) стацыянарныя прыёмнікі электраэнергіі (электракатлы, канвектары, цеплапомпы, цёплыя падлогі).

Тыя, хто не хоча ставіць дадатковую асобную прыладу ўліку, могуць разлічвацца ў гэты час (з 1 чэрвеня да 31 снежня) па аднаставачным тарыфе — 9,09 капейкі за 1 кВт/г або дыферэнцыраваным — 6,36 капейкі (з 23:00 да 6:00) і 11,82 капейкі (у астатні час), дадаў прадстаўнік «Белэнерга».

— З 1 ліпеня 2019 года прадугледжана дыферэнцыраванне па трох часавых перыядах. З 23:00 да 6:00 электрычнасць каштуе 12,55 капейкі за 1 кВт/г, у час максімальнай нагрузкі (17:00 — 23:00) — 37,66 капейкі; у астатні час сутак — 14,64 капейкі за 1 кВт/г. Аднаставачны тарыф у кватэрах, якія не абсталяваны электраплітамі, — 20,92 капейкі, так што гэтыя тарыфы стымуляцыйныя.

Нагадаем, што грамадзяне, якія жывуць у дамах, дзе ніхто не прапісаны, плацяць за электрычнасць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах — 23 капейкі за 1 кВт/г. І гэты тарыф не зменшыцца, нават калі такія дамы абсталяваць электраўстаноўкамі. Права на змяншэнне маюць людзі, які дасягнулі пенсійнага ўзросту і зарэгістраваны па месцы знаходжання або інваліды ІІ і ІІІ групы. А план па замене ўсіх зношаных электрасетак у краіне — справа, вядома,не адной пяцігодкі.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.