Вы тут

Экалагічныя рашэнні — справа агульная


Учора ў Мінску адкрыўся ХVІ Рэспубліканскі экалагічны форум і І Міжнародная спецыялізаваная выстаўка Ecology Expo-2021.


На працягу трох дзён удзельнікі мерапрыемстваў будуць знаёміцца з новымі «зялёнымі» тэхналогіямі, прыкладамі энергаэфектыўнага будаўніцтва, экалагічнага транспарту, спосабамі эфектыўнага выкарыстання адходаў, арганічнай і экалагічнай прадукцыі, экатурызму, найлепшых практык «зялёных» школ. Галоўная тэма рэспубліканскага экалагічнага форуму — «Далучэнне грамадскасці да прыняцця экалагічных рашэнняў».

Падчас цырымоніі адкрыцця форуму міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык расказаў, што ўдзел у форуме бяруць дзяржаўныя органы, бізнес, прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі, міжнародныя партнёры, моладзь, СМІ, грамадзяне, якія беражліва ставяцца да навакольнага асяроддзя, і падзякаваў кіраўніцтву краіны за стварэнне спрыяльных умоў для прыняцця экалагічных рашэнняў.

На выстаўцы значнае месца займае Мінпрыроды. Гэты стэнд, напрыклад, наглядна ілюструе перспектывы ўдасканальвання сістэмы абыходжання з адходамі.

Вераніка КОЛАСАВА

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.