Вы тут

Беларуска-кітайскі дыялог філолагі БДУ ладзяць ужо цэлае дзесяцігоддзе


У Мінску на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў міжнародны навуковы круглы стол «Беларуска-кітайскі культурны і адукацыйны дыялог: гісторыя і сучасны стан». Арганізатарам выступіла кафедра кітайскай філалогіі. Падзея прымеркавана да 100-годдзя БДУ і 10-годдзя кафедры кітайскай філалогіі.


З вітальнымі словамі да ўдзельнікаў дыскусійнай пляцоўкі звярнуліся прарэктар універсітэта Канстанцін КАЗАДАЕЎ, дэкан філфака БДУ Сяргей ВАЖНІК, першы сакратар па справах адукацыі Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь Лі ВЭНЬХУА, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, прафесар Анатоль ТОЗІК, дырэктар Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ Марына ЦЫВЕС, загадчык кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін БДУ Віталь БАРАВЫ, галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Аляксей ЧАРОТА, загадчык кафедры замежнай літаратуры Ганна БУТЫРЧЫК.

Акрамя пленарнага пасяджэння, на якім прагучаў шэраг грунтоўных дакладаў, працавалі на круглым стале наступныя секцыі: «Культурна-беларускі культурны і адукацыйны дыялог — 1: гісторыя і сучасны стан», «Кітайска-беларускі культурны і адукацыйны дыялог — 2: гісторыя і сучасны стан» (дыстанцыйны фармат). Дакладчыкі, выступоўцы гаварылі пра нараджэнне кітайска-беларускага слоўніка, пра нобелеўскую прамову Мо Яня, пра ўспрыняцце беларускай літаратуры ў Кітаі, пра падрыхтоўку «Культурная дыпламатыя» на факультэце рускай мовы Інстытута замежных моў Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта, пра бягучы стан выкладання беларускай мовы і беларусазнаўства ў Сіаньскім міжнародным даследчым універсітэце, пра асноўныя шляхі кітайска-беларускага культурнага дыялогу і іншыя актуаліі.

Мікола Берлеж

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.