Вы тут

Крымінальныя схемы кіберзлачынцаў дапамагаюць ускрыць судэксперты Гомельшчыны


Спецыялісты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці аказваюць дапамогу ў раскрыцці кіберзлачынстваў.


Начальнікам упраўлення ДКСЭ па Гомельскай вобласці Іван СЫСА.

Сярод іх правапарушэнні, непасрэдна звязаныя з выкарыстаннем кампьютарных тэхналогій і сеткі Інтэрнэт, што ўключаюць у сябе распаўсюджванне вірусаў, нелегальную загрузку файлаў, крадзеж асабістых дадзеных, звестак па банкаўскіх картках і рахунках і іншай канфідэнцыйнай інфармацыі. У асаблівасцях службы разбіраемся разам з начальнікам упраўлення ДКСЭ па Гомельскай вобласці Іванам СЫСАМ:

— Доля кіберзлачынстваў значна вырасла асабліва ў апошнія дні. Таму забеспячэнне бяспекі ў інфармацыйнай сферы сёння патрабуе ўважлівага аналізу новых рызык і пагроз, пастаяннага пошуку механізмаў процідзеяння, выпрацоўкі рэкамендацый для насельніцтва па абароне персанальных дадзеных, — звяртае ўвагу кіраўнік упраўлення ДКСЭ па Гомельскай вобласці.

Так, адзін з нядаўніх прыкладаў выкарыстання падобных крымінальных схемаў — пасля зносін з незнаёмцамі, якія прадставіліся «банкаўскімі работнікіамі», жыхары Мазыра пазбавіліся 17 тысяч рублёў. Званок на Viber паступіў жыхару райцэнтра з паведамленнем пра тое, што банк праводзіць праверку сваіх спецыялістаў, таму просяць аказаць садзейнічанне - аформіць на сябе крэдыт, які адразу ж вернуць. Узятыя 8 з паловай тысяч рублёў мужчына праз інфакіёск пералічыў па двух прадастаўленых рахунках. Яшчэ адзін грамадзянін ў працэсе размовы паведаміў рэквізіты свайго інтэрнэт-банкінгу. Неўзабаве на тэлефон прыйшло паведамленне, што на карт-рахунак паступілі 7800 рублёў. Як аказалася, ашуканцы самастойна аформілі анлайн-крэдыт. Таксама другому мазыраніну патэлефанавалі з патрабаваннем тэрмінова заблакаваць картку каб пазбегнуць несанкцыянаванага спісання сродкаў. Грошы папрасілі тэрмінова перавесці на часовы рахунак, што мужчына і зрабіў — у выніку ён пазбавіўся тысячы рублёў. Спецыялісты дзяржкамітэта судовых экспертыз звяртаюць увагу, што існуе яшчэ некалькі схем адабрання грошай у даверлівых грамадзян з дапамогай высокіх тэхналогій.

Спецыялісты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці актыўна асвойваюць шэраг новых відаў экспертыз. Сярод іх — судовыя культуралагічныя і лінгвістычныя экспертызы. 

Так, прынамсі, у кампетэнцыі экспертаў — заключэнне аб утрыманні ў тэксце заклікаў да экстрэмісцкіх дзеянняў, абразы; наяўнасці на малюнаку або ў відэа-кантэнце элементаў парнаграфіі, магчымасці дэманстрацыі ў такіх выпадках асобаў, якія маюць прыкметы непаўналетніх. Над гэтым і не толькі працуе судовая культуралагічная экспертыза. 

— Перад судовай лінгвістычнай экспертызай, акрамя шэрагу іншых, могуць быць пастаўлены задачы — высветліць, ці ёсць у прадмеце даследавання — прамове, друкаваным ці электронным тэксце — наяўнасць прыкмет абразаў і экстрэмісцкіх выказванняў. У сваю чаргу, магчымасцю адстойваць гонар і годнасць у адміністрацыйным, грамадзянскім і крымінальным працэсе, выкарыстоўваючы заключэнне культуралагічнай і лінгвістычнай экспертызы можа скарыстацца кожны грамадзянін. 

Вядома, кампетэнцыі судовых экспертаў-крыміналістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз досыць складаныя і вельмі шматгранная. Акрамя правядзення экспертыз яны ўдзельнічаюць у аглядах месцаў здарэнняў і іншых следчых дзеяннях. Кіраўнік упраўлення ДКСЭ па Гомельскай вобласці распавядае аб новай і вельмі важнай практыцы ў рабоце экспертаў Гомельшчыны:

— Сёння судэксперты Гомельскай вобласці ў сваёй рабоце могуць выкарыстоўваць абароненыя каналы мабільнай сувязі для перадачы неабходных дадзеных для ідэнтыфікацыі чалавека, — звяртае ўвагу Іван Сыса і дадае, што такая практыка дазваляе аператыўна перадаваць у тым ліку выявы слядоў рук з месцаў здарэнняў. — Асабліва актуальная падобная схема работы ў буйных раёнах, дзе ад месца здарэння да райцэнтра можа быць 70 кіламетраў і больш. Раней для перадачы дадзеных эксперту трэба было вярнуцца ў аддзел. Цяпер няма ў гэтым неабходнасці. Выязджаючы на месца са следча-аператыўнай групай, наш спецыяліст выяўляе сляды пальцаў рук і адразу ж адпраўляе дадзеныя ва ўпраўленне ДКСЭ па Гомельскай вобласці для іх ідэнтыфікацыі.

Такім чынам у праваахоўнікаў з'яўляецца аператыўная інфармацыя, якая дапамагае ўсталяваць асобы пацярпелых ці зламыснікаў, а ў некаторых выпадках — раскрыць злачынства па гарачых слядах, адзначае Іван Сцяпанавіч. Час ідэнтыфікацыі канфіскаваных слядоў, па дадзеных спецыялістаў, скарачаецца ў некалькі разоў. 

— Адзін з нядаўніх пракладаў: на чыгунцы ля аднаго з райцэнтраў невядомы мужчына трапіў пад цягнік, чалавек быў траўмаваны, — распавёў Іван Сыса. — На момант агляду пацярпелы быў без прытомнасці, дакументы адсутнічалі, яго адбітак пальца накіравалі для праверкі па базе АДІС ва ўпраўленне ДКСЭ па Гомельскай вобласці і, пакуль следча-аператыўная група са спецыялістам міжраённага аддзела працавала на месцы здарэння, судовымі экспертамі была ўстаноўлена асоба мужчыны. У падобных выпадках такая сістэма работы таксама дазваляе аператыўна знайсці родных і сваякоў пацярпелых і паведаміць аб здарэнні. Удасканальваюць сваю работу судовыя эксперты Гомельшчыны і па генатыпаскапічнай экспертызе, якая дазваляе па знойдзеных на месцы здарэння біялагічных аб'ектах устанавіць асобу або вызначыць біялагічнае сваяцтва людзей.

Між тым, лепшыя судэксперты ўпраўлення ДКСЭ па Гомельскай вобласці з гэтага года сталі выкладчыкамі кафедры судовай медыцыны Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Акрамя выкладання ў ВНУ яны праводзяць практычныя заняткі для студэнтаў, якія абралі гэтую спецыяльнасць, на базе ўпраўлення. Ёсць англамоўны эксперт, што выкладае для замежных студэнтаў. 

— Такая форма работы з выкладчыкамі, якія непасрэдна з’яўляюцца спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, дазваляе маладым людзям пераняць вопыт ад прафесіяналаў. На свае вочы пабачыць судмедэкспертаў за іх работай. Акрамя таго, студэнты могуць больш дэталёва паглыбіцца ў прафесію, у тым ліку праверыць: ці змагу я працаваць, — звяртае ўвагу начальнік упраўлення ДКСЭ па Гомельскай вобласці Іван Сыса. — Так і вызначаюцца студэнты, у якіх сапраўды талент да гэтага гэтай адказнай і складанай службы.

У сваю чаргу Іван Сцяпанавіч падкрэслівае, што сёння ў краіне Камітэтам забяспечана сістэма выключна якасных даследаванняў з трайным-чацвярным кантролем спецыялістаў. Між тым за 2020 год экспертамі вобласці было праведзена звыш 38 тысяч экспертыз. Як і ў мінулыя гады, найбольшая колькасць выкананых экспертыз прыпадае на судова-медыцынскія і крыміналістычныя, найменшая — на тэхнічныя. За мінулы год спецыялістамі ўпраўлення і тэрытарыяльных органаў вобласці праведзена звыш 12 тысяч аглядаў месцаў здарэнняў. Таксама летась упраўленнем і падначаленымі структурнымі падраздзяленнямі праведзена каля тысячы экспертыз на платнай аснове. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара і ДКСЭ па Гомельскай вобласці

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.