Вы тут

Фірмовы цягнік «Ластаўка» адправіўся ў першы рэйс з Мінска ў Маскву


Фірмовы цягнік «Ластаўка» адправіўся з Мінска ў Маскву са 100 %-най запаўняльнасцю. Такім чынам сёння стартаваў новы сумесны праект ААТ «РЖД» і Беларускай чыгункі па арганізацыі дзённых хуткасных пасажырскіх зносін паміж сталіцамі Беларусі і Расіі. Рэгулярны рух цягнікоў адкрылі міністр транспарту Аляксей Аўраменка, начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. У Маскве па тэлемосце адпраўленне першага цягніка віталі дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў і міністр транспарту Расіі Віталь Савельеў.


У штодзённыя зносіны цяпер назначаны дзве пары новых хуткасных міжнародных цягнікоў нумар 717/722 і нумар 721/718 Масква — Мінск — Масква фарміравання ААТ «РЖД». Яны адпраўляюцца адначасова з пачатковых станцый у 6:20 і 16:00. Час у дарозе складае менш за 7 гадзін.

Маршрут абслугоўваецца саставамі «Ластаўка» ў камплектацыі «Прэміум» у пяцівагонным выкананні. Пасажырам прапанаваны тры класы абслугоўвання з розным узроўнем камфорту і абслугоўвання. Прыемна адзначыць, што візуальнае і гукавое суправаджэнне аформлена ў тым ліку на беларускай мове.

Кошт праезду па поўным маршруце на месцах бізнес-класа складае 136,14 рублёў, у эканамічным класе — 50,21 рублёў, у базавым — 49,38 рублёў.

На дадзеным этапе «палёт» на «Ластаўцы» дазволены толькі грамадзянам Беларусі і Расіі.

Перавозчыкі перад паездках у міждзяржаўных зносінах таксама нагадваюць пра неабходныя мерапрыемствы, прадугледжаныя барацьбой з каранавіруснай інфекцыяй. Так, беларусам для ўезду ў Расію трэба мець на руках свежы адмоўны ПЛР-тэст.

Дзмітрый СУГАНЯЕЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.