Вы тут

«Зялёным школам» — зялёнае святло»


Дыстанцыйную гульню пад такой назвай правёў Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму пры падтрымцы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Па выніках адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў.


Гульня-чэлендж доўжылася з 15 лютага да 15 сакавіка. У ёй бралі ўдзел навучэнцы ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Мінскай вобласці (27 камандаў, кожная з чатырох чалавек). Гэты конкурс меў у якасці галоўнай мэты пашырэнне сеткі «Зялёных школ». Так, дзякуючы ўдзелу ў гульні прадстаўнікі 24 устаноў адукацыі даведаліся пра «Зялёныя школы» і паспрабавалі працаваць па кірунках дадзенага праекта.

— У чэленджы былі задзейнічаны практычна ўсе раёны Міншчыны, — сказала Таццяна БАГУШЭВІЧ, намеснік дырэктара Барысаўскага цэнтра экалогіі і турызму, кіраўнік створанага на яго базе рэсурснага рэгіянальнага цэнтра Мінскай вобласці па адукацыйным праекце «Зялёныя школы». — Удзельнікам прапанавалі заданні з раздзелаў «Работа з адходамі» і «Экалагічныя ініцыятывы». Трэба было скласці план мінімізацыі адходаў у сваёй установе адукацыі і размясціць на яе сайце. Прапанаваць вырашэнне праблемы побытавага смецця ў сваім мікрараёне ці доме. Прэзентаваць у фотаздымках паэтапны выраб экасумкі. Стварыць прамаролік пра «зялёнае» спажыванне або прарэкламаваць экалагічна чысты тавар мясцовай вытворчасці. Заданні для ўсіх узроставых груп былі аднолькавыя, але ж іх падача, вядома, розная. Каманды размяшчалі свае справаздачы з хэштэгам чэленджа ў групе «УКантакце».

Пераможцаў і прызёраў конкурсу вітала кіраўнік праекта «Далучэнне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні» Вольга ЧАБРОЎСКАЯ. Яна нагадала, што «Зялёныя школы» — адзін з кірункаў гэтага міжнароднага праекта, які ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза і курыруецца ПРААН, а кірункі работы вызначае Мінпрыроды. У нашай краіне створана ўжо 155 «зялёных школ», амаль палова з іх — у дашкольных установах адукацыі.

— Высокі ўзровень і творчы падыход лідараў гульні адзначаны дыпломамі, падпісанымі кіраўніцтвам двух міністэрстваў — адукацыі і прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, — адзначыла дырэктар Барысаўскага цэнтра экалогіі і турызму Анжэла ЖУРАВЕЛЬ. — Гэта паказвае, наколькі наша дзяржава зацікаўлена ў рэалізацыі дадзенага праекта. Віншуем пераможцаў!

Ва ўзроставай катэгорыі 5—7 гадоў:

Яслі-сад № 11 г. Слуцка (Андрэй Козел, Анастасія Казлоўская, Аляксей Кандраценя, Яраслава Кульбіцкая; кіраўнік — Марына Алешка).

Ва ўзроставай катэгорыі 7—10 гадоў:

Камсамольскі вучэбна-педагагічны комплекс «Дзіцячы сад — сярэдняя школа» Капыльскага раёна (Анастасія Шашнова, Яўген Аўдзеенка, Дар'я Лапатко; кіраўнік — Інеса Праказава).

Ва ўзроставай катэгорыі 11—13 гадоў:

Сярэдняя школа № 1 п. Дружны Пухавіцкага раёна (Яўгенія Мельнік, Кацярына Сялюніна, Ульяна Шаўцова, Анастасія Белабровік;
кіраўнік — Святлана Вераскоўская).

Сярэдняя школа № 4 г. Нясвіжа (Анастасія Ігнатчык, Маргарыта Акуневіч, Елізавета Савасцей, Ягор Коркус; кіраўнік — Юлія Кабарыха).

Ва ўзроставай катэгорыі 14—17 гадоў:

Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна (Антон Нупрэйчык, Алеся Груша, Аляксандра Высоцкая, Ганна Дрозд; кіраўнік — Раман Корань).

Разам з дыпломамі дзеці і настаўнікі атрымалі прызы — тэрмасы і тэрмакружкі, вялікія заплечнікі і партатыўныя акумулятары, якія спатрэбяцца ім у вандроўках па родным краі.

Святлана ІШЧАНКА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.