Вы тут

АПБ абвясціла конкурс малюнкаў «Які мой дом?»


«Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвясціла конкурс малюнкаў «Які мой дом?» Акцыя праводзіцца ў рамках міжнароднай кампаніі «Жывая вясна». Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца дзеці і падлеткі да 16 гадоў.


Кожны год птушкі вяртаюцца з зімоўкі, каб загнездавацца і вывесці птушанят. Хтосьці будуе новае гняздо, хтосьці вяртаецца ў старое і робіць «рамонт», а хтосьці займае гняздоўі, зробленыя чалавекам. Праз некаторы час у птушыным доме робіцца больш цесна, бо з'яўляюцца новыя члены сям'і — маленькія птушаняты.

Дзецям прапаноўваюць намаляваць гняздо любой беларускай птушкі з яго насельнікамі: гаспадыняй або цэлай птушынай сям'ёй.

— Звярніце ўвагу на дрэвы побач са сваім домам: магчыма, там поўным ходам птушка будуе ці ўжо пабудавала сваё гняздо, — раіць спецыяліст грамадскага аб'яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Анастасія Пярко. — Не прапусціце шанц паназіраць за сваімі суседзямі...

Фота або скан малюнка трэба даслаць на паштовую скрыню sprіngalіve@ptushkі.org з пазнакай «Які мой дом?» да 15 мая ўключна. Вынікі будуць падведзены 20 мая і з'явяцца на сайце АПБ. Тры аўтары найлепшых малюнкаў атрымаюць прызы.

Кампанія «Жывая вясна» стартавала ў 2006 годзе як еўрапейскі праект BіrdLіfe Іnternatіonal. З 2009 года да яго далучыліся краіны Цэнтральнай Азіі, а з 2010 года «Жывая вясна» прыйшла ў Афрыку. Летась на сайт «Жывой вясны» паступіла 11669 назіранняў ад удзельнікаў з Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Афрыкі. Дзякуючы актыўнаму ўдзелу беларусаў наша краіна апынулася на другім месцы сярод 59 краін-удзельніц.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Паназіраць за птушынымі ўвесну

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.