Вы тут

Луцкі прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта


Ігар Луцкі, які да гэтага часу займаў пасаду міністра інфармацыі, назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.


Фота: БЕЛТА

Ігар Луцкі на новай пасадзе зменіць Андрэя Кунцэвіча, які займаў яе са жніўня 2019 года.

Луцкі Ігар Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1972 годзе ў горадзе Століне Брэсцкай вобласці.

У 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; у 2000-м — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1995-2000 гадах — спецыяліст першай катэгорыі, вядучы спецыяліст, галоўны спецыяліст, начальнік аддзела праектавання і адміністрацыі баз даных Міністэрства па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь, у 2000-2002 гадах — саветнік-кансультант, намеснік загадчыка аддзела інфарматыкі і аргтэхнікі канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2002-2004 гадах — загадчык аддзела інфарматыкі і аргтэхнікі галоўнага ўпраўлення дакументацыйнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій апарату Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У 2004-2006 гадах — намеснік генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва», у 2006-2008 гадах — дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Новае радыё», у 2008-2014 гадах — першы намеснік генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва».

У 2014-2018 гадах — першы намеснік міністра інфармацыі. У 2018-2020 гадах узначальваў ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». З чэрвеня 2020 года працаваў на пасадзе міністра інфармацыі Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.