Вы тут

Жыць так, каб не было сорамна. У РТБД адбыўся паказ спектакля «Прафіт»


Цяжка сказаць, што апошні год быў багаты на культурныя падзеі — пандэмія зрабіла сваю справу. Таму цяпер амаль кожны спектакль або выстаўка ўспрымаюцца з вялікай радасцю і ўвагай. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі таксама вяртаецца ў рабочы стан: 19 лютага адбыўся паказ трагікамедыі «Прафіт» па матывах знакамітай п'есы расійскага драматурга Астроўскага «Даходнае месца», у пастаноўцы Аляксандра Гарцуева.


Дзеянне перанесена ў наш час, п'еса атрымала пазнаку «трагікамедыя з жыцця дзяржслужачых». Галоўны герой «Прафіту» па прозвішчы Жадаў павінен зрабіць маральны выбар: жыць багата, але ганебна, або не прадаваць сябе і свае прынцыпы.

Нягледзячы на некаторую гратэскнасць і камічнасць, спектакль падымае важныя сацыяльныя пытанні. Як не страціць сябе сярод іншых? Як выбраць работу, якая будзе прыносіць не толькі грошы, але і душэўны спакой?

Стыльная манахромная сцэнаграфія Юрыя Саламонава яшчэ мацней выяўляе праблему, з якой сутыкнуўся галоўны герой пастаноўкі.

Каб лепш адчуць настрой «Прафіту», глядзіце фотарэпартаж Яна Хведчына.

Арына КАРПОВІЧ

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.