Вы тут

Падведзены вынікі па сітуацыі на рынку працы за 2020 год


Колькасць беспрацоўных, якія знаходзяцца на ўліку ў органах па працы, у студзені 2021 года на 18 працэнтаў меншая, чым у той жа перыяд у 2020 годзе, і складае 7,2 тыс. чалавек, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


У органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па садзейнічанне ў працаўладкаванні летась звярнуліся 152,7 тыс. чалавек (85,6 працэнта да 2019 года), з іх 70,7 тыс. чалавек зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных (76,7 працэнта да 2019 года). Працаўладкаваны 117,6 тыс. чалавек, у тым ліку 50,6 тыс. беспрацоўных. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, навучальныя курсы накіравалі 4,4 тыс. чалавек, на аплатныя грамадскія работы — 33,5 тыс. Яшчэ 1629 грамадзян атрымалі садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.

Сярэднестатыстычны партрэт беспрацоўнага (афіцыйна) беларуса — мужчына 35—49 гадоў. Але таксама даволі шмат мужчын ва ўзросце 55—57 гадоў знаходзяцца ў пошуку работы. З агульнай колькасці беспрацоўных моладзь ва ўзросце 16—30 гадоў займае толькі 18,7 працэнта, жанчыны — 37,3 працэнта.

Пры гэтым на працягу года назіраліся хвалі росту і змяншэння колькасці зарэгістраваных беспрацоўных. Рэзкі спад рэгістрацыі адбыўся ў красавіку 2020-га, паступова гэты паказчык дасягнуў 6,2 тыс. новых беспрацоўных у кастрычніку, а да канца года знізіўся да 4 тыс. Перыяд беспрацоўя ў сярэднім дасягае 2,9 месяца.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 студзеня 2021 года склаў 0,2 працэнта да колькасці рабочай сілы (як і год таму). Найгоршая сітуацыя ў двух раёнах Віцебскай вобласці — Пастаўскім і Полацкім (больш за 0,5 працэнта).

Як паведамлялася, на 2020 год быў вызначаны пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы, у які ўвайшлі 29 рэгіёнаў, а ў 2019-м было 53. Па Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях у пералік уключана па 3 раёны, Гродзенскай — 2. Больш за ўсё такіх тэрыторый у Віцебскай і Мінскай абласцях — па 9 раёнаў.

Каэфіцыент напружанасці на рынку працы (колькасць беспрацоўных на адну вакансію) праз год застаўся нязменны — 0,1. На пачатак гэтага года наймальнікі прапаноўвалі 72 тыс. вакансій, або 86,1 працэнта да таго, што было ў агульнарэспубліканскім банку на год раней. Патрэба ў работніках па рабочых прафесіях склала 61,5 працэнта ад агульнай колькасці вакансій.

У топ-10 запатрабаваных сярод наймальнікаў работнікаў трапілі кіроўца аўтамабіля, прадавец, прыбіральшчык памяшканняў, швачка, повар, санітарка, кантралёр-касір, грузчык, муляр, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання. Сярод спецыялістаў і служачых — медсястра, урач-спецыяліст, інжынер, фельчар-лабарант, ветурач, ляснік і іншыя. Пры гэтым у сельскай мясцовасці наймальнікі часцей шукаюць трактарыстаў-машыністаў, аператараў машыннага даення, жывёлаводаў і заатэхнікаў.

Фота t3n.de

Загаловак у газеце: Патрабуюцца кіроўца, медсястра, ляснік...

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.