Вы тут

На Віцебшчыне на кожнага непрацуючага больш за пяць вакансій


Нядаўна на сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў зацвердзілі рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021—2025 гады. На гэтыя мэты запланавана накіраваць каля 27,7 мільёна рублёў. Фінансаванне амаль цалкам будзе ажыццяўляцца з дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.


Статыстыка сведчыць: за пяцігодку ў раёне не дапушчана росту ўзроўню беспрацоўя: у пачатку 2016 года гэты паказчык быў 1,1 %, у канцы 2020-га — 0,3 %. На сёння на кожнага беспрацоўнага прыходзіцца больш чым пяць вакансій! На новыя рабочыя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў за пяцігодку ўладкавана больш за трыццаць з паловай тысяч чалавек.

Некалькі фірмаў Віцебшчыны, каб прыцягнуць да сябе моладзь, запрашаюць на практыку, дапамагаюць атрымаць неабходную для вытворчасці спецыяльнасць, плацяць стыпендыі, вырашаюць бытавыя праблемы. Толькі прыходзь і працуй! У прыватнасці, такі падыход на віцебскай фірме па вырабе ўнікальных пад'ёмнікаў.

А на Мёрскім металапракатным заводзе будуюць цэлы гарадок з багатай сацыяльна-бытавой і забаўляльнай інфраструктурай для якасці пражывання на еўрапейскім узроўні.

Трактарысту мясакамбіната прапануюць 1200 рублёў і больш...

Нечакана «зачапіла» прапанова ад цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна: маюць патрэбу ў майстры народных промыслаў (аплата ад 450 рублёў у месяц). Навальшчык-звальшчык лесу ў Расонах можа зарабляць ад 500 рублёў, экскаватаршчык у Оршы (на прадпрыемстве ЖКГ) — ад 800, шэфу-кухару Браслаўскага дома-інтэрната прапануюць мінімум 650 рублёў, у Сянно падсобнаму рабочаму УП ЖКГ — ад 400 рублёў...

«Мала!» — скажуць вечна незадаволеныя песімісты. Але ёсць і іншыя прапановы. Калі набраў у пошуку суму заробку 2000 рублёў, адразу «выскачыла» аж 13 вакансій. Што дзіўна, не толькі ахвотным стаць кіраўнікамі прапаноўваецца такая зарплата.

Напрыклад, інжынеру па прамысловым і грамадзянскім будаўніцтве гатовыя плаціць у Полацку ажно... дыхайце глыбей — ад 3240 рублёў.

А гаспадарка ў Докшыцкім раёне за дастойныя грошы чакае адразу некалькіх работнікаў. У прыватнасці, аператару па штучным асемяненні жывёлы і птушкі заплацяць каля 2000 рублёў, аграному — 2500, а яго патэнцыйнаму начальніку — ад 3000...

Галоўны спецыяліст па жывёлагадоўлі ў прыгарадзе Віцебска будзе зарабляць ад 2000.

Работы хопіць на кожнага, толькі працуй! І ўжо ад тваіх навыкаў і інтэлекту залежыць, колькі ты зможаш зарабляць.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: espanarusa.com

Загаловак у газеце: Работа на любы густ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.